Вікіпедыя:Вікіадпачынак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АДП

Вікіадпачынак — добраахвотны перапынак у працы над Вікіпедыяй, які ўдзельнік робіць калі стамляецца. Звычайна гэты удзельнік ставіцца да Вікіпедыі добра, але пачынае залішне сур’ёзна ўспрымаць некаторыя рэчы (колькасна-якасныя паказчыкі і да т.п.) і таму відавочна мусіць адпачыць. Вікіадпачынак можа цягнуцца ад некалькіх дзён да неакрэсленага часу.

Выкарыстанне[правіць зыходнік]

Часта ўдзельнікі выкарыстоўваюць шаблон {{Вікіадпачынак}} на сваёй старонцы ўдзельніка не з-за «стомленасці» ад Вікіпедыі, а ў выпадку меркаванай доўгай адсутнасці па іншых прычынах, будзь то адпачынак, камандзіроўка, якія чакаюць праблемы з Інтэрнэтам. У любым выпадку, вікі-адпачынак пазначае, што ўдзельнік ў пэўны прамежак часу неактыўны ў Вікіпедыі.