Вікіпедыя:Гаджэты/Вікіфікатар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Вікіфіка́тар» — гэта адмысловы сцэнарый JavaScript, яго код знаходзіцца на старонцы MediaWiki:Gadget-wikificator.js, які апрацоўвае вылучаны тэкст у акне рэдагавання артыкула згодна пэўным правілам вікіразметкі і беларускай тыпаграфікі.

Каб скарыстацца Вікіфікатарам, трэба націснуць кнопку Вікіфікатара на панэлі рэдагавання, як паказана на здымку: Wikify panel button.png

Калі ў акне рэдагавання нічога не вылучана, Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст.

Паведамленні пра памылкі і пажаданні па паляпшэнні варта дадаваць на старонку Размовы пра Вікіпедыю:Гаджэты/Вікіфікатар

Апісанне работы[правіць зыходнік]

Тэкст, які не апрацоўваецца[правіць зыходнік]

У самым пачатку з апрацоўкі выключаюцца:

  • тэкст унутры тэгаў <nowiki>, <pre>, <source>, <code>, <tt>, <math>, <gallery>
  • радкі, якія пачынаюцца з прагалу (нефарматаваны тэкст)
  • {{шаблоны}}
  • http://знешнія спасылкі
  • [[унутраныя спасылкі]]
  • <любыя тэгі>
  • ="атрыбуты табліц"

Замены[правіць зыходнік]

Для спрашчэння пераносу артыкулаў выконваюцца замены:

  • [[category[[Катэгорыя
  • [[:category[[:Катэгорыя

Пэўныя HTML-тэгі замяняюцца на аналагі вікіразметкі:

  • <b>тэкст</b> і <strong>тэкст</strong>'''тэкст'''
  • <i>тэкст</i> і<em>тэкст</em>''тэкст''
  • <hr>----

Пэўныя HTML-сутнасці і словы замяняюцца на знакі Юнікоду:

Замяняюцца На знак
(c)  (кірылічнае)
(с)  (лацінскае)
&copy;
©
(r)
&reg;
®

(тм)
&trade;
(p)  (лацінскае)
&sect;
§
&euro;
&yen; ¥
&pound; £
±
&plusmn;
±

&hellip;
&#133;
Замяняюцца На знак
&deg; °
&quot;
&laquo;
&raquo;
&bdquo;
&ldquo;
&#132;
&#147;
&#148;
<< >> [1]
"
²
&sup2;
<sup>2</sup> [2]
²
³
&sup3;
<sup>3</sup> [2]
³






Заўвагі:
  1. Адразу пасля << і акурат перад >> ня мусіць быць прагалу
  2. 2,0 2,1 Адразу пасля ² альбо ³ мусіць ня быць іншых лічбаў


Адзіночны машынапісны апостраф ' у межах словаў замяняецца на правільны апостраф .

Злучок, мінус і працяжнік[правіць зыходнік]

Вікіфікатар замяняе на мінус (−):

  • Злучок, за якім ідзе лічба, і якому папярэднічае прагал;
  • Злучок, за якім ідзе лічба, і якому папярэднічае паслядоўнасць «sup>» альбо «sub>».

Пасля апрацоўкі мінусаў Вікіфікатар замяняе на доўгі працяжнік (—):

  • Кароткі працяжнік (-);
  • Злучок, паабапал якога стаяць прагалы ( —);
  • Злучок у пачатку радка (простая мова);
  • Злучок, паабапал якога з кожнага боку стаяць тры ці чатыры лічбы (1985—1991);
  • Злучок, паабапал якога стаяць рымскія лічбы (VII—IX);
  • Падвойны злучок ( —), паабапал якога стаяць прагалы альбо лічбы (1941—1945);

Звярніце ўвагу, што злучок, паабапал якога проста стаяць лікі, не апрацоўваецца Вікіфікатарам. Гэта зроблена адмыслова, каб пазбегнуць шматзначнасці: «Калі Васю было недзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік], ён меркаваў, што іншыя дзеці ў ягоным узроставым перыядзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік] не здолеюць зразумець, што 3−4=−1 [патрэбныя мінусы]».

Двукоссі[правіць зыходнік]

Вікіфікатар спачатку ператварае ўсе расстаўленыя двукоссі (« » “ ”„) у звычайныя ("), а пасля зноў іх расстаўляе, але ўжо паводле правілаў набора беларускага тэксту: «звычайныя» двукоссі ператвараюцца ў «двукоссі-елачкі», а двукоссі ўнутры двукоссяў — у «двукоссі-лапкі».

Апрацоўка прагалаў[правіць зыходнік]

Выдаляюцца лішнія прагалы:

  • у канцы радкоў
  • некалькі запар (замяняюцца адным)
  • перад коскай: «слова, слова» → «слова, слова»
  • перад кропкай з коскай: «слова; слова» → «слова; слова»
  • пасля пачатковай круглай дужкі і перад канцавой: «бегемот (гіпапатам)» → «бегемот (гіпапатам)»
  • у дыяпазонах гадоў і стагоддзяў: «1988 — 1995» → «1988—1995»

Дадаюцца прапушчаныя прагалы:

  • пасля кропкі ў канцы сказу: «слова. Слова» → «слова. Слова»
  • пасля коскі: «слова, слова» → «слова, слова»

Для падвышэння чытэльнасці вікіразметкі таксама дадаюцца прапушчаныя прагалы пасля знакаў * # : і іх камбінацый у пачатку радка, паабапал загалоўкаў (==А==== А ==), і дадаецца адсутны пусты радок перад загалоўкам.

Устаўка непарыўных прагалаў[правіць зыходнік]

Непарыўны юнікодавы прагал \x00A0 аналагічны сутнасці &nbsp;, але выглядае як звычайны прагал. Як вынік гэтага — артыкул зручней рэдагаваць.

Асноўная праблема з непарыўнымі прагаламі палягае ў браўзеры Firefox вэрсій 1.х і 2.х пры рэдагаванні тэксту аўтаматычна замяняе непарыўныя прагалы на звычайныя (гл. m:Firefox bugs affecting MediaWiki#Fixed bugs, not yet released). Гэта праблема вырашаная ў тэставых версіях Firefox 3 [1].

У выніку дадавання непарыўных прагалаў Вікіфікатарам і наступнае выдаленне іх пры рэдагаванні ў Firefox вядзе да таго, што ў абодвух выпадках атрымліваюцца вельмі вялікія адрозненні ў зменах.

Як вынік гэтага, Вікіфікатар выкарыстоўвае нябачны непарыўны прагал толькі ў цотных прасторах назваў, апроч прасторы назваў «Вікіпедыя:» (то бок толькі ў тых прасторах, дзе не вядуцца абмеркаванні).

Непарыўны прагал ставіцца:

  • пасьля бачнага знаку перад працяжнікам, каб наступны радок не пачынаўся з працяжніка
  • у кірылічных ініцыялах, напрыклад «І. Д. Луцэвіч» → «І. Д. Луцэвіч»

Апрацоўка скарачэнняў[правіць зыходнік]

  • Вікіфікатар замяняе непарыўным юнікодавым прагалам U+00A0 прапушчаныя звычайныя прагалы ў скарачэннях «і г.д.», «і да т.п.», «г.зв.», «н.э.».
  • Непарыўным прагалам замяняецца альбо дапаўняецца пры адсутнасці прагал пасля лічбаў перад пазначэннямі адзінак велічынь «м», «мм», «см», «дм», «км», «г», «кг», «мг», «с», а таксама перад скарачэннямі «тыс.», «млн», «млрд», «трлн». Скарачэнне «тыс» дапаўняецца кропкай. Для астатніх кропка прыбіраецца ў тых выпадках, калі скарачэнне відавочна не прыпадае на канец сказу.
  • Непарыўным прагалам замяняецца прагал пасля лічбаў у скарачэннях «г.», «гг.», «ст.», «стст.».
  • Скарачэнні «у т.л.», «т.б.» разгортваюцца ў поўныя.

Градусы[правіць зыходнік]

Вікіфікатар расстаўляе прапушчаныя знакі градуса, напрыклад:

  • +4 C  →  +4 °C
  • -20 F  →  −20 °F

Пры гэтым перад знакам градусу ставіцца непарыўны прабел.

Паведамленне Вікіфікатара[правіць зыходнік]

Паведамленне Вікіфікатара паказваюцца на англійскай мове з-за магчымых праблемаў адлюстравання кірыліцы ў дыялогавых вокнаў старых браўзераў.

Wikificator cannot work in your browser[правіць зыходнік]

(У вашым браўзеры Вікіфікатар працаваць ня можа).

Азначае, што ваш браўзер не падтрымлівае на дастатковым узроўні рэгулярныя выразы. Выкарыстоўвайце іншы браўзер.

Wikificator will process ALL text on this page. Continue?[правіць зыходнік]

(Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст. Працягнуць?).

Азначае, што рэалізацыя «JavaScript» у вашым браўзеры не дазваляе апрацаваць толькі вылучаны фрагмент. Націсніце «OK», каб дазволіць Вікіфікатару апрацаваць увесь тэкст.

Wikifikator doesn’t work on discussion pages[правіць зыходнік]

(Вікіфікатар не апрацоўвае старонкі размоў).


Заўвагі
  • вы можаце спакойна вылучыць і апрацаваць сваю рэпліку альбо нават сваю папярэднюю рэпліку
  • у выпадку вострай неабходнасці апрацаваць усю дыскусію можна перайсці да рэдагавання, напрыклад, сваёй асабістай старонкі, скапіяваць тэкст туды, націснуць кнопку Вікіфікатара, а затым перанесці назад.

Сумяшчальнасць[правіць зыходнік]

Калі вы выкарыстоўваеце браўзер, якога няма ў спісе, то, калі ласка, пратэстуйце ў ім работу Вікіфікатара і дадайце яго ў спіс.

Браўзеры, у якіх Вікіфікатар працуе[правіць зыходнік]

У браўзерах, вылучаных курсівам, не падтрымліваецца апрацоўка вылучэння.

Браўзеры, у якіх Вікіфікатар не працуе[правіць зыходнік]

Вядомыя праблемы[правіць зыходнік]

  • "Укладзеныя «двукоссі»" правільна апрацоўваюцца толькі пасля прагалу альбо ў пачатку радка.

Калі Вікіфікатар псуе тэкст[правіць зыходнік]

Пры памылках у апрацоўцы тэксту варта паведаміць пра гэта на старонцы размоў. Не забудзьцеся пазначыць канкрэтны пачатковы тэкст, тое, у што ён ператвараецца, якім насамрэч мусіць быць вынік, а таксама назву і версію свайго браўзера.

Калі мае месца рэдкае выключэнне з правілаў апрацоўкі Вікіфікатара, якое немагчыма альбо вельмі складана выправіць (напрыклад, цытата аўтарскага тэксту), варта ўзяць праблемны кавалак тэксту ў тэгі <nowiki></nowiki>, каб Вікіфікатар яго не апрацоўваў. Пры гэтым для наступных рэдактараў артыкула можна побач у каментарах пазначыць <!-- для абароны ад Вікіфікатара -->.

Тэхнічныя заўвагі[правіць зыходнік]

Скрыпт Вікіфікатара знаходзіцца ў прасторы назваў «MediaWiki:», таму толькі адміністратары праекту могуць змяніць скрыпт Вікіфікатара на старонцы MediaWiki:Gadget-wikificator.js.

Усе пажаданні па паляпшэнні Вікіфікатара, а таксама паведамленні пра знойдзеныя ў ім памылкі пакідайце, калі ласка, на старонцы размоў.

Гл. таксама[правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць зыходнік]