Вікіпедыя:Кірлат
Кірлат — сумесь кірыліца і лацініцы ў адным слове.
Кірлат можа быць:
- Цяжкавыяўлянай памылкай — у слове, напісаным кірыліцай, некаторыя літары выпадкова заменены на супадаючыя па напісанні лацінскія.
- Часта такое здараецца з лацінскай c і кірылічнай с, бо яны знаходзяцца на адной клавішы.
- Таксама часта набіраюць лацінскую i замест кірылічнай і, бо кірылічнай літары няма на стандартнай рускай раскладцы клавіятуры.
- Не памылкай:
- Сумесь раскладак можа быць аўтарскай задумай, напрыклад ужывацца ў назвах музычных гуртоў ці ў сцэнічных псеўданімах (Usplёsk).
Пры звычайным чытанні тэксту заўважыць такую памылку амаль немагчыма, аднак можна заўважыць, што пошук па старонцы не знаходзіць такое слова, бо ў пошуку набрана літара не той раскладкі, як у слове.
У некаторых выпадках наяўнасць кірлата дазваляе выявіць парушэнне аўтарскіх правоў, калі тэкст скапіраваны з сайта, які піша кірлатам.
У агульным выпадку кірлат мусіць выпраўляцца, бо ён замінае пошуку, вікіфікацыі. Выяўленыя артыкулы з назвамі кірлатам мусяць пераносіцца пад правільныя назвы. Перасылкі з напісання кірлатам таксама не дазваляюцца і мусяць выдаляцца. Пакідаць кірлат варта толькі там, дзе яго ўжыванне з’яўляецца правільным.
Падобнай памылкай з’яўляецца ўжыванне лічбы 3 замест вялікай літары З, што сустракаецца ў алічбаваных тэкстах. Таксама, для рымскіх лічбаў трэба ўжываць лацінскія літары X і I, ужыванне падобных кірылічных Х і І не дазваляецца.
Знайсці выпадкі ўжывання кірлата ў назвах старонак для выпраўлення можна ў адпаведным журнале.