Вікіпедыя:Праект:Check Wikipedia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:CW
Спіс артыкулаў з памылкамі для беларускай Вікіпедыі знаходзіцца па гэтай спасылцы.

Check Wikipedia — праект, прызначаны дапамагчы з выпраўленнем сінтаксічных, тэхнічных і іншых памылак у артыкулах, сваеасаблівы статычны аналізатар Вікіпедыі. У рамках праекта выкрываюцца і выпраўляюцца наступныя праблемы:

Удзельнікі[правіць зыходнік]

Вы можаце ўдзельнічаць у праекце па меры магчымасцяў і пры жаданні дадаць на сваю ўласную старонку наш юзербокс.

Як гэта працуе[правіць зыходнік]

  • Спецыяльная праграма скануе кожны дамп на больш чым 30 мовах і складае спіс артыкулаў, якія ўтрымліваюць памылкі.
  • Для некаторых вікі-праектаў (беларуская Вікіпедыя у іх не ўваходзіць) праграма таксама штодня скануе апошнія змены і карэктуе спіс.
  • Для беларускай Вікіпедыі спіс артыкулаў з памылкамі даступны па гэтай спасылцы. Для каардынацыі высілкаў, выкрытыя памылкі падзелены па прыярытэтнасці на тры ўзроўні. Спіс абнаўляецца амаль у рэальным часе, паказваючы мінімальную статыстыку выпраўленых памылак.

Першая версія праграмы была створана ўдзельнікам нямецкай Вікіпедыі Стэфанам Кюнам, у цяперашні час код падтрымліваецца ўдзельнікам англійскай Вікіпедыі Браянам Уайтам і распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPL. Зыходны код можна спампаваць на Github.

Пераклад вэб-інтэрфеса на беларускую знаходзіцца на гэтай старонцы.

Інструменты[правіць зыходнік]

  • WPCleaner — шматмоўны інструмент для паўаўтаматычнага выпраўлення памылак Check Wikipedia, спасылак на старонкі неадназначнасцяў і інш.
  • IWRM.js — гаджэт для выпраўлення прамых спасылак на іншыя раздзелы.
  • У выпраўленні некаторых нізкапрыярытэтных памылак можа дапамагчы Вікіфікатар (пры ручных праўках) і AWB general fixes (пры аўтаматычных ботапраходах).

Звярніце ўвагу: не ўсе памылкі патрабуюць тэрміновага выпраўлення. Большую частку памылак з нізкім прыярытэтам варта выпраўляць толькі разам з іншымі, больш істотнымі зменамі. Гэта належыць улічваць пры выпраўленні памылак у паўаўтаматычным рэжыме, напрыклад, пры выкарыстанні AWB.

Рэкамендацыі[правіць зыходнік]

  • Адзначайце вашы змены як дробныя;
  • Перад адпраўкай выпраўлення пераканайцеся, што выпраўлены ўсе знойдзеныя праектам памылкі ў артыкуле;
  • Тлумачце змены ў апісанні праўкі, напр.: «Checkwiki: выпраўленне памылкі #10. Дададзена апушчаная дужка»;
  • Пасля таго, як памылка выпраўлена, не забывайцеся націскаць «Done» у вэб-интерфейсе. Калі ласка, не націскайце «Done» пры памылковым дзейнічанні: такія дзейнічанні патрабуюць дапрацоўцы праграмы-сканера або іншай дадатковай працы адміністратараў.

Заўвага: інструменты накшталт WPCleaner аўтаматычна выконваюць вышэй пералічаныя рэкамендацыі.

Гл. таксама[правіць зыходнік]