Вікіпедыя:Дробная праўка
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Дробная праўка азначае, што існую версію артыкула адрозніваюць ад папярэдняй толькі паверхневыя змены: выпраўленне правапісу, тыпаграфікі, фарматавання і адлюстравання тэксту, пераразмяшчэнне тэксту без змены зместу і падобныя. Дробная праўка — гэта версія старонкі, калі па меркаванні аўтара яго праўка не патрабуе праверкі і не можа з’яўляцца прычынай абмеркавання. У спісах змен дробныя праўкі пазначаюцца малымі тлустымі літарамі др.
Адпаведна, звычайная (значная) праўка — гэта праўка, якая мае быць правераная і ўзгодненая з усімі зацікаўленымі аўтарамі. Таму любая змена, якая ўплывае на сэнс артыкула, не можа з’яўляцца дробнай, нават калі такая праўка — гэта адно слова. Напрыклад, дадаванне альбо выдаленне адмаўлення «не» можа цалкам змяніць на адваротны сэнс сказа, абзаца, раздзела альбо артыкула.
Падзяленне на значныя і дробныя праўкі мае вялікае значэнне, бо рэдактары могуць уключыць ігнараванне дробных правак падчас прагляду апошніх змен. Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць нават змяніць свае ўстаноўкі, каб дробныя праўкі не адлюстроўваліся ў спісе апошніх змен. Калі ёсць імавернасць, што іншы рэдактар можа аспрэчыць змену, то найлепшым выхадам будзе не пазначаць праўку як дробную.
Незарэгістраваным карыстальнікам не дазволена пазначаць змены як дробныя з мэтай прадухілення вандалізму.
Калі пазначаць змену дробнай
[правіць зыходнік]- Выпраўленне арфаграфіі
- Простае фарматаванне тэксту (напрыклад, змена рэгістра літары, пунктуацыйныя змены, вылучэнне курсівам выразаў на іншых мовах)
- Фарматаванне, якое не змяняе сэнсу старонкі (напрыклад, дадаванне гарызантальных ліній, раздзяленне абзаца на два ў выпадках, калі гэта не з’яўляецца спрэчным)
- Відавочныя памылкі ў фактах (напрыклад, змена з «Беларусь атрымала незалежнасць у 1981 годзе» на «Беларусь атрымала незалежнасць у 1991 годзе»)
- Выпраўленне памылак размяшчэння
- Дадаванне альбо выпраўленне спасылак на іншыя старонкі Вікіпедыі
- Выдаленне вандальных правак
Рэчы, якія трэба запомніць
[правіць зыходнік]- Любое змяненне зыходнага кода артыкула, нават калі яно не выклікае змен у адлюстраванні HTML-старонкі (напрыклад, дадаванне новага пераносу радка), разглядаецца як змена ў базе дадзеных.
- Пазначэнне дробнай праўкай значнай праўкі лічыцца кепскім этыкетам, асабліва, калі была выдалена пэўная частка тэксту.
- Адкат правак у большасці выпадкаў не можа лічыцца дробнай зменай. У выпадках, калі змест старонкі аспрэчваецца і, у прыватнасці, змена робіцца падчас вайны правак, будзе нашмат лепей не пазначаць ніякую праўку як дробную. Выключэнне з гэтага правіла — скасаванне відавочнага вандалізму.
- Калі вы выпадкова пазначылі праўку як дробную, а яна насамрэч з’яўлялася значнай, то вам трэба зрабіць яшчэ адну праўку (напрыклад, такую, якая не зменіць выніковую старонку), пазначыўшы ў кароткім апісанні змен, што папярэдняя праўка была значнай. Трывіяльная праўка для такой мэты — проста адкрыццё акна рэдагавання артыкула і захаванне яго без змен — тут не спрацуе, нават калі ў канец радка будзе дададзены прагал, альбо пусты радок у канцы старонкі — у такіх выпадках праўка не захоўваецца і кароткае апісанне змен адхіляецца. Аднак, можна дадаць дадатковы прагал паміж двума словамі альбо ўставіць перанос радка. Такія змены захоўваюцца ў вікі-кодзе і запісваюцца як праўка, хаця гэта не будзе мець ніякага ўплыву на адлюстраванне старонкі.
- Калі вы нязгодныя адносна пазначэння альбо не пазначэння чыіхсьці дробных правак, магчыма, гэтае пытанне трэба абмеркаваць на старонцы размоў аўтара правак, але пры гэтым патрэбна быць асцярожным, каб не распачаць флейм. Пазначэнне дробных змен — гэта спрэчнае пытанне, і таму шмат аўтараў ставяцца прыхільна да каментарыяў адносна таго, ужылі яны дробную праўку правільна альбо не.
Выключэнні
[правіць зыходнік]Адміністратары могуць у паўаўтаматычным рэжыме адкочваць змены апошняга аўтара старонкі. Усе такія адкочванні пазначаюцца праграмным забеспячэннем вікі як дробныя. Гэта адбываецца па прычыне таго, што сумарны вынік змен і адкочвання з’яўляецца пустым. Меркаваная сфера ўжывання магчымасці адкочвання змен — гэта выпадкі праяў вандалізму, калі адкочванне вандальных правак разглядаецца як дробная праўка (і таму можа быць праігнараваны ў спісе апошніх змен).