Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Тупіковыя артыкулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тупіковы артыкулартыкул асноўнай прасторы назваў, на які не спасылаюцца іншыя нехраналагічныя артыкулы. Дзейнасць па ўстаноўцы спасылак з тупіковага артыкулу на іншыя артыкулы, а таксама іншая вікіфікацыя тупіковых артыкулаў ўсяляк вітаецца.

Рухавік MediaWiki штодня фарміруе пералік тупіковых артыкулаў, упарадкаваны паводле алфавіту і абмежаваны па даўжыні 5-ю тысячамі старонак. Гэты пералік мае шэраг недахопаў:

  • у ім улічваюцца некаторыя пустыя артыкулы;
  • у пераліку адсутнічаюць старонкі, якія спасылаюцца толькі на старонкі па-за асноўнай прасторай назваў (размовы да артыкулаў, парталы, старонкі удзельнікаў і размовы да іх, старонкі з прасторы «Вікіпедыя»), неіснуючыя артыкулы і старонкі неадназначнасцяў.

Пасля пачатку праекта Звязнасць бот Голема складае пералік тупіковых старонак і змяшчае іх у Катэгорыю:Вікіпедыя:Тупіковыя артыкулы, карыстаючыся прыведзенымі на гэтай старонцы крытэрыямі.

З-за асаблівасцяў алгарытму бота, храналагічныя артыкулы не ўключаюцца ў пералік аўтаматычна. Нягледзячы на гэтую асаблівасць, катэгорыя ўсё ж значна больш поўная, чым службовы пералік.

У названую катэгорыю ўключаюцца артыкулы, на якіх устаноўлены шаблон {{тупіковы артыкул}}.

Пасля ліквідацыі тупіковасці артыкула шаблон {{тупіковы артыкул}} можна прыбраць, але калі ён будзе пакінуты, яго праз некаторы час знімецца ботам.

Гл. таксама

[правіць зыходнік]

Для вырашэння ў тым ліку і праблемы тупіковых старонак у ліпні-жніўні 2010 будзе адкрыты праект па павышэнні звязнасці Вікіпедыі.

У задачы праекта ўваходзіць як паляпшэнне інструментаў сачэння за тупіковымі старонкамі, так і звязванне такіх старонак з іншымі старонкамі Вікіпедыі. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца ўсе ахвотныя.