Вікіпедыя:WPCleaner/Пачатак працы
Выгляд
WPCleaner
Агульная інфармацыя |
Абмеркаванні
Абмяркаваць праграму |
Арфаграфія
Правілы выпраўлення арфаграфіі |
FAQ
Часта задаваныя пытанні |
Усталяванне
Дапамога ва ўсталяванні |
Паведаміць пра памылку або запытаць паляпшэння Канфігурацыя (дапамога, шаблон) · Раздзелы · Мовы · Карыстальнікі · Выявы |
Калі ўсталяванне праз Java Web Start скончана, на вашым працоўным стале павінен з’явіцца значок праграмы. Двайное націсканне запусціць WPCleaner. Падчас запуску адбудзецца аўтаматычнае абнаўленне праграмы пры наяўнасці новых версій (можа спатрэбіцца перазагрузка праграмы для спампавання абнаўлення).
Падлучэнне
[правіць зыходнік]На акне запуску запоўніце наступныя палі перад тым, каб націснуць на кнопку Увайсці (Login):
- Вікіпедыя (Wikipedia): Выберыце раздзел Вікіпедыі, на якім вы збіраецеся працаваць.
- Мова (Language): Абярыце мову для WPCleaner.
- Імя ўдзельніка (User name): Дадайце ваша імя ўдзельніка з Вікіпедыі.
- Пароль (Password): Увядзіце свой пароль.
- Заўвага: Калі вы хочаце толькі паспрабаваць WPCleaner, без выкарыстання свайго імя і пароля, то вы можаце націснуць кнопку Demo. Проста вы не зможаце захоўваць вашы змены на старонках.
- Захаваць імя ўдзельніка і пароль (Save user name and password): Адзначце гэтае поле птушкай, калі вы хочаце захаваць свае даныя ўваходу для наступнага раза.
- Захаваць толькі імя ўдзельніка (Save user name only): Адзначце гэта поле птушкай, калі вы хочаце захаваць толькі сваё імя для наступнага раза.
- Нічога не захоўваць (Save none of them): Адзначце гэта поле птушкай, калі вы нехочаце захоўваць сваё імя і пароль.
- Заўвага: Калі вы ўвядзеце няправільнае імя або пароль, то вы не зможаце злучацца з WPCleaner цягам некалькіх хвілін. Гэта функцыя бяспекі дадзена самой Вікіпедыяй.
Пасля таго, як вы ўсталявае злучэнне, акно зменіцца і тады вы будзеце гатовы да працы! Шмат параметраў даступны ў галоўным акне WPCleaner.