Віленская канфедэрацыя (1599)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Віленская канфедэрацыя — саюз кальвінісцкай і праваслаўнай шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім супраць наступу контрарэфармацыі[1]. Створана ў Вільні 28 мая 1599 г. пад пратэкцыяй ваяводы кіеўскага Канстанціна Астрожскага і вялікага гетмана літоўскага Крыштафа Радзівіла Пяруна. Асноўнай мэтай канфедэрацыі было выкананне палажэнняў Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. і сумесная абарона пратэстанцкіх і праваслаўных цэркваў. Канфедэрацыя, якая стаяла на глебе супраціўлення каталіцызму, насіла толькі палітычны характар.

Зноскі

  1. Коялович, М. Об отношениях западнорусских православных к литовским протестантам во времена ўнии // Христианское чтение. — 1860. — Кн. 10. — С. 243, 244.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Chodynicki, K. Kościół prawosławny a Rzeczpospolita Polska : zarys historyczny 1370—1632 / Kazimierz Chodynicki. — Warszawa: skład główny Kasa imienia Mianowskiego, Instytut Popierania Nauki, 1934. — XXI, [1], 632 s. — S. 350—352.
  • Łukaszewicz, J. O kościołach Braci czeskich w dawnéj Wielkiejpolsce / przez Józefa Łukaszewicza. — Poznań: Drukarnia Karola Pompejusza, 1835. — II, 420 s. — S. 174—186.
  • Woliński, J. Polska i Kościół prawosławny: zarys historyczny / Janusz Woliński. — Lwów: Wydawnictwo Zakładu Narodowego im. Ossolińskich, 1936. — 150, [2] s.: err. — S. 66.