Перайсці да зместу

Віленскі дэканат I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вільнюскі дэканат I)

Віленскі дэканат I — адзін з 9 дэканатаў Віленскай архідыяцэзіі ў Літве. Складаецца з 9 парафій, 18 касцёлаў і 1 капліцы. Быў утвораны ў 2014 годзе пасля падзелу Віленскага дэканата на Віленскі I і Віленскі II.

  1. Вільня — Касцёл Святога Варфаламея
  2. Вільня — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла. Да парафіі прыпісаны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (Вільня)
  3. Вільня — парафія Св. Мікалая. Да парафіі прыпісаны касцёл Святых апосталаў Якуба і Філіпа (Вільня) і касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Вільня)
  4. Вільня — парафія Св. Францішка. Да парафіі прыпісаны касцёл Святой Ганны (Вільня)
  5. Вільня — парафія Св. Тэрэзы. Да парафіі прыпісаны капліца Маці Божай Вастрабрамскай (Вільня), Касцёл Святога Рафала Каліноўскага (Вільня) і касцёл Святога Казіміра (Вільня)
  6. Вільня — парафія Св. Станіслава і Св. Уладзіслава. Да парафіі прыпісаны Касцёл Святых Янаў (Вільня), касцёл Святога Крыжа (Вільня), касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Вільня) і касцёл Святога Ігнація Лаёлы (Вільня)
  7. Вільня — грэка-каталіцкая парафія св. Тройцы
  8. Вільня — парафія Святога Духа
  9. Вільня — парафія Усіх Святых