Вільчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Закрыліны і вільчак

Вільчык ці вільчак[1] — месца злучэння плашчыняў двухсхільнага даху ўверсе. У традыцыйнай архітэктуры беларусаў вільчык быў месцам упрыгожвання сялянскіх хат. На Беларусі сустракаюцца падвойныя і адзінарныя вільчыкі ў матыве рагоў ці конскіх галоваў, фігурак птушак і змей, павернутых у розныя бакі[1].

Зноскі

  1. а б Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў. — Мн. : Нар. асвета, 1985. — 191 с. іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]