Вільям Вестан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільям Вестан
Род дзейнасці мараплавец
Дата нараджэння каля 1444
Месца нараджэння Горад Брысталь
Дата смерці каля 1504
Падданства Англія
Жонка Агнес Фостэр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́льям Ве́стан (англ.: William Weston; каля 1444 - каля 1504 гг.) — англійскі мараплавец з Брысталя, даследчык усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі.

Удзельнічаў у экспедыцыі Джона Кабата 1497 г., якая адкрыла кароткі паўночны шлях у Новы свет. У 1499 г. або ў 1500 г. Вільям Вестан арганізаваў новую экспедыцыю з Брысталя ў Паўночную Амерыку. Каралеўская перапіска сведчыць пра тое, што Генрых VII Цюдар ведаў пра плаванне Вільяма Вестана і аказваў яму падтрымку. Вынікі экспедыцыі не вядомы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]