Джон Кабат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Disambig-dark.svg Магчыма, вы шукалі Себасцьян Кабат.
Джон Кабат
англ.: John Cabot
Johncabotbonavista.jpg
Імя пры нараджэнні: Zuan Chabotto
Род дзейнасці: мараплавец
Дата нараджэння: 23 мая 1450(1450-05-23)
Месца нараджэння: Генуэзская рэспубліка або Неапалітанскае каралеўства
Грамадзянства: Венецыянская рэспубліка
Падданства: Англія
Дата смерці: 1498[1]
Месца смерці:
Дзеці: Людовік, Себасцьян, Санта
Джон Кабат на Вікісховішчы

Джон Ка́бат (венец.: Zuan Chabotto, англ.: John Cabot; каля 1450 - каля 1500 гг.) — англійскі мараплавец венецыянскага паходжання. Адзін з першых еўрапейскіх даследчыкаў Паўночнай Амерыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады жыцця Джона Кабата мала вядомы. Згодна найбольш распаўсюджанай версіі, ён нарадзіўся ў Генуі. Меней распаўсюджана версія пра яго нараджэнне на тэрыторыі Неапалітанскага каралеўства. Паходзіў з сям'і гандляра спецыямі. У 1461 г. пераехаў у Венецыю. Атрымаў венецыянскае грамадзянства ў 1476 г. Паміж 1482 г. і 1484 г. займаўся гандлем. У адным з дакументаў гэтага перыяда аб продажы маёмасці названы бацькам сям'і з сынамі. Усяго меў 3 сыноў, але гады іх нараджэння не вядомы. У 14851490 гг. з'яўляўся агентам буйных венецыянскіх гандляроў, вандраваў на Блізкі Усход, у Егіпет і краіны Чорнага мора. Венецыянскія купцы ў Лондане рэкамендавалі яго як дасведчанага мараплаўца з вопытам навігацыі і складання карт.

У 14901493 гг. жыў з сям'ёй у Валенсіі, дзе займаўся праектаваннем і пабудовай порта. Быў узрушаны вынікамі плавання Х. Калумба 14921493 гг. і распрацаваў асабісты праект плавання праз Атлантычны акіян у Азію больш кароткім паўночным шляхам. Звяртаўся за дапамогай да манархаў Іспаніі і Партугаліі, але не атрымаў згоды. У 1495 г. пераехаў у Англію, дзе 5 сакавіка 1496 г. яму быў уручаны каралеўскі патэнт з правам плавання для адкрыцця новых земляў пад англійскім сцягам з Брысталя. Экспедыцыя фінансавалася прыватнымі асобамі, у тым ліку банкірамі з Фларэнцыі. У распараджэнні Джона Кабата апынуўся 50-тонавы карабель «Мэцью» і 18 чалавек каманды.

Карабель «Мэцью» на паштоўцы 1897 г.

Першае спроба плавання ў 1496 г. была няўдалай, паколькі карабель быў вымушаны вярнуцца з-за дрэннага надвор'я. Другое плаванне адбылося ў 1497 г. 24 чэрвеня 1497 г. Дж. Кабат і яго каманда дасягнулі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, меркавана вострава Ньюфаўндленд. Пасля вяртання ў Англію ў жніўні 1497 г. мараплавец наведаў Лондан для справаздачы Генрыху VII. Хаця Дж. Кабат быў прыняты пры каралеўскім двары з пашанай, ён атрымаў малую ўзнагароду — 10 фунтаў стэрлінгаў, што раўнавалася двухгадоваму заробку англійскага чорнарабочага. У снежні 1497 г. яму была дадзена каралеўская пенсія — 20 фунтаў стэрлінгаў у год.

У лютым 1498 г. Дж. Кабат зноў атрымаў патэнт для пошуку зямель. У пачатку мая ён узначаліў флот з 5 караблёў, адзін з якіх быў падрыхтаваны на грошы Генрыха VII. З-за шторму адзін карабель адстаў і спыніў вандроўку у Ірландыі, але астатнія працягвалі шлях на захад. Вынікі апошняй экспедыцыі Дж. Кабата не вядомы. Доўгі час меркавалася, што яна магла загінуць. Але ў пачатку XXI ст. былі выяўлены дакументы пазнейшай пары[2], якія паказвалі, што некаторыя ўдзельнікі плавання 1498 г. жылі ў Англіі пасля 1501 г.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрымальнікі Брысталя і Фларэнцыі, якія, фінансавалі экспедыцыю Джона Кабата, былі накіраваны на ўсталяванне гандлёвых адносін, таму яе вынікам не стала каланізацыя зноў адкрытых зямель. Вестка аб адкрыцці паўночнага кароткага шляху праз Атлантычны акіян садзейнічала далейшаму даследаванню ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Удзельнікі вандроўкі 1497 г. Вільям Вестан і Себасцьян Кабат арганізоўвалі экспедыцыі на захад у 1499 г. і 1508 г. У 1500 - 1501 гг. партугальскі мараплавец Гашпар Кортэ-Рэал паўтарыў вандроўку па паўночнаму шляху, даследаваў Ньюфаўндленд і Лабрадор.

Назва Амерыкі[правіць | правіць зыходнік]

У 1911 г. брыстальскі краязнавец Альфрэд Э. Хад апублікаваў кнігу "Рычард Амерык і назва Амерыка"[3], у якой сцвярджаў, што назва Амерыка была дадзена Джонам Кабатам у гонар шэрыфа Брысталя, Рычарда Амерыка (вал.: Richard ap Meryk або англ.: Richard Amerike; 1445 - 1503 гг.). Такі чалавек сапраўды існаваў і мог прымаць удзел у фінансаванні экспедыцыі Джона Кабата, а той, у сваю чаргу, назваць яго імям новыя адкрытыя тэрыторыі. Альфрэд Э. Хад лічыў, што Рычард Амерык быў уладальнікам карабля «Мэцью». Пазнейшыя даследаванні паказалі, што паходжанне «Мэцью» не вядома, але Джон Кабат і Рычард Амерык сапраўды ведалі адзін іншага. У Брыстальскай хроніцы (1480 - 1506 гг.) пад 1497 г. кажацца[4]:

У дзень Святога Яна Хрысціцеля зямля Амерыка была знойдзена

Між тым, найбольш распаўсюджаная версія аб назве Амерыкі ў гонар Амерыга Веспучы з'явілася толькі ў 1507 г.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імям Джона Кабата названы вежы ў Брысталі і Сент-Джонсе (1897 г.), плошчы ў Лондане і Манрэалі, вуліца ў Сент-Джонсе, шаша ў Алабаме, акадэмія ў Паўднёва-Заходняй Англіі, універсітэт у Рыме. Акрамя таго, яму прысвечана мноства мастацкіх твораў, у тым ліку статуі ў Сент-Джонсе і Брысталі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rice, E. Jr. John Cabot. / Earle Rice Jr. - Hockessin: Mitchell Lane Publishers, 2006. - ISBN-10 1584154519

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]