Вільям Гобсан
| Вільям Гобсан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Роберт Фіцрой | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
26 верасня 1792[1] |
||||||
| Смерць |
10 верасня 1842[1] (49 гадоў)
|
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Samuel Meade Hobson[d][2] | ||||||
| Жонка | Eliza Ann Elliott[d][3] | ||||||
| Дзеці | Eliza Hobson[d][3] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі | ||||||
| Званне | commander[d] | ||||||
Вільям Гобсан (англ.: William Hobson; 26 верасня 1792, Уотэрфард, Ірландыя — 10 верасня 1842) — першы губернатар Новай Зеландыі і сааўтар Пагаднення Вайтангі.
25 жніўня 1803 года пачаў службу ў Каралеўскім ваенна-марскім флоце Вялікабрытаніі. 28 студзеня 1840 года ў сувязі з павышэннем цікавасці Францыі да земляў Акіяніі, Уільям Гобсан быў прызначаны першым лейтэнант-губернатарам Новай Зеландыі. 30 студзеня 1840 года Новая Зеландыя была абвешчана часткай калоніі Новы Паўднёвы Уэльс. 6 лютага 1840 года быў складзены дагавор Вайтангі, які з англійскага боку падпісаў Гобсан. Паводле дагавора, Новая Зеландыя станавілася асобнай калоніяй Вялікабрытаніі, а маоры атрымлівалі асобыя правы ў яе межах.
1 верасня 1840 года Гобсан заснаваў горад Окленд, які да 1865 года з’яўляўся афіцыйнай сталіцай Новай Зеландыі.
Выканаўцам абавязкаў губернатара Новай Калоніі Гобсан стаў 3 студзеня 1841 года, а зацверджаны на гэтай пасадзе 3 мая 1841 года. Заставаўся губернатарам да самай смерці 10 верасня 1842 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Lundy D. R. William Hobson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 Kindred Britain
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Hobson, William (1793—1842), Australian Dictionary of Biography(недаступная спасылка)