Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Royal Navy
Каралеўскі ваенна-марскі флот.
Naval Ensign of the United Kingdom.svg
сцяг Каралеўскага ВМФ Вялікабрытаніі
Гады існавання

з 15 стагоддзі

Краіна

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Падпарадкаванне

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

Уваходзіць у

Ваенна-марскія сілы Вялікабрытаніі

Тып

Ваенна-марскі флот

Удзел у

Першая сусветная вайна 1914—1918
Другая сусветная вайна 1939—1945
Фалклендская вайна 1982

Камандзіры
Дзеючы камандзір

Галоўнакамандуючы флотам Адмірал Сэр Трэвар Соар
англ.: Commander-in-Chief Fleet Admiral Sir Trevor Soar[1]

Каралеўскі ваенна-марскі флот (англ.: Royal Navy) — асноўная частка ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Гісторыя флоту пачынаецца з 18 стагоддзя, калі ён адыграў важную ролю ў станаўленні і пашырэнні Брытанскай імперыі. У 19—20 стагоддзях быў самым магутным флотам свету, адыграў значную ролю ў паспяховых ваенных дзеяннях краіны ў двух сусветных войнах. Сярод краін НАТА цяпер другі па моцы пасля Флоту ЗША флот альянсу, здольны праводзіць ваенныя аперацыі ў глабальным маштабе.

Цяперашні флот Вялікабрытаніі мае ў сваім складзе каля 90 караблёў, уключаючы авіяносцамі «Арк Роял» і «Іластрыяс», падраздзяленнямі марской пяхоты і ваеннай авіяцыі.

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі кіруецца Міністэрствам абароны. Да 1964 года гэта функцыя выконвалася Адміралцействам, затым яно ўвайшло ў склад Міністэрства абароны. Вышэйшы орган кіравання флотам — Адміралцейскі Камітэт, старшынёй якога з'яўляецца Першы Лорд Адміралцейства, адначасова Дзяржаўны сакратар па абароне (эквівалент міністра абароны; да 1964 — старшынёй быў ваенна-марскі міністр), асоба грамадзянская, як правіла, прадстаўнік кіруючай партыі, дэпутат парламента.

Да 1964 г у Адміралцейскі Камітэт у залежнасці ад становішча ўваходзілі звычайна ад 9 да 15 членаў (асноўнае ядро): Першы Лорд Адміралцейства (ваенна-марскі міністр), Першы марскі лорд (начальнік галоўнага марскога штаба), Другі марскі лорд (начальнік асабовага склада флоту), Трэці марскі лорд (начальнік караблебудавання і ўзбраенні флоту), Чацвёрты марскі лорд (начальнік забеспячэння і транспарту флоту), Пяты марскі лорд (начальнік марской авіяцыі).

Пасля 1964 Камітэт складаецца з чатырох міністраў — грамадзянскіх асоб і (як правіла) сямі радавых членаў, за адным выключэннем — прафесійных ваенных маракоў.[2]

Пункты базіравання[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-марскі флот[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-марская авіяцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Марская авіябаза Калдраўз (англ.: Royal Naval Air Station Culdrose)
  • Марская авіябаза Ёвілтан (англ.: Royal Naval Air Station Yeovilton)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Ваенна-марскія сілы Вялікабрытаніі

Шаблон:Канфлікт у Паўночнай Ірландыі