Перайсці да зместу

Вінаградная вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вінаградная вуліца — вуліца ў Мінску, у мікрараёне Цна (раён індывідуальнай малапавярховай забудовы). Папярэднія назвы — вуліца Бэзавая, вуліца Курапацкая.

У адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 30 ліпеня 2004 года, вуліца Бэзавая была перайменавана ў вуліцу Курапацкую у гонар навакольных вёсак і ўрочышчаў (побач з Цной знаходзіцца ўрочышча Курапаты — месца масавых растрэлаў ахвяраў сталінізму)[1]. Аднак у адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 23 снежня 2004 года, вуліца Курапацкая была перайменавана ў вуліцу Вінаградную[2].

Зноскі