Курапаты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Курапаты
Курапаты
Мітынг у Курапатах, 1989 г.

Мемарыяльны парк Курапа́тыурочышча, лясны масіў пад Мінскам, на поўнач - паўночны захад ад мікрараёна "Зялёны Луг", ля знешняга боку Мінскай кальцавой аўтадарогі, на тэрыторыі Бараўлянскага сельсавета Мінскага раёна.

Курапаты — месца масавых расстрэлаў у 1937-41 гг.

У красавіку-маі 1988 у лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасці З. Пазняка і грамадскай арганізаці «Мартыралог Беларусі». У чэрвені 1988 створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах. У працэсе расследавання, як пацверджана ў інфармацыйным паведамленні Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсіраванных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га размешчана 510 пахаванняў, з якіх у ходзе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзенне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых. У ходзе расследавання правяралася інфармацыя Мінскага гарадскога клуба гістарычных ведаў аб тым, што ў Курапатах ляжаць ахвяры фашысцкага генацыду, у тым ліку яўрэі, дэпартаваныя з краін Заходняй Еўропы, аднак гэтыя звесткі не былі пацверджаныя.

Вядома, што ў Курапатах пахавана прыкладна ад 7 (Алег Бажэлка) да 30 (Тарнаўскі) тысяч чалавек (асобныя палітыкі і гісторыкі гавораць аб 100 і нават 250 тысячах чалавек).

Ва ўшанаванне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мемарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі. З 1993 ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Курапаты // ЭГБ, Т. 4. - Мн.: БелЭН, 1997. - С. 313.
  • Курапаты — Kurapaty. Арт., навук. справаздача, фотаздымкі. - Мн., 1994.
  • Курапаты. - Нью-Ёрк, 1993.
  • Пазьняк З. Сапраўднае аблічча. - Мн., 1992.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]