Він М’ін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Він М’ін
бірм.: ဝင်းမြင့်
Прэзідэнт М’янмы
29 сакавіка 2018 — 1 лютага 2021
Папярэднік Тхін Чжо
Пераемнік М’ін Швэ (в.а.)

Нараджэнне 8 лістапада 1951(1951-11-08)[1][2] (72 гады)
Жонка Cho Cho[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Він М’ін (бірм.: ဝင်းမြင့်; 8 лістапада 1951) — бірманскі палітык і былы палітвязень, прэзідэнт М’янмы з 29 сакавіка 2018 года па 1 лютага 2021 года, спікер Палаты прадстаўнікоў з 2016 па 2018[3]. Член Палаты прадстаўнікоў з 2012 па 2018.

Скінуты ў ходзе ваеннага перавароту.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Няунг Чаунг, блізу Дануб’ю акругі Іравадзі ў сям’і Тун Кі і Дау Тхан. Ён скончыў са ступенню бакалаўра навук па геалогіі Універсітэт мастацтваў і навукі імя Рангуне[4].

Пасля заканчэння ўніверсітэта Рангуна, стаў старэйшым юрыстам Вышэйшага суда ў 1981 годзе і адвакатам Вярхоўнага суда М’янмы. У 1985 годзе стаў абаронцам Вышэйшага суда. Быў заключаны ў турму за ўдзел у паўстанні 8888[5].

Выйшаўшы з турмы, прыняў удзел ва ўсеагульных выбарах у М’янме ў 1990 годзе, якія пазней былі ануляваны вайскоўцамі. М’ін атрымаў перамогу, узяўшы 20 388 галасоў (56 %)[6], але яму так і не было дазволена заняць сваё месца ў парламенце. Аднавіў сваю палітычную кар’еру напярэдадні выбараў у 2012 годзе. Атрымаўшы перамогу, ён заняў месца ў Палаце прадстаўнікоў і стаў сакратаром камітэта па пытаннях вяршэнства закона. На ўсеагульных выбарах 2015 года быў абраны дэпутатам ад паселішча Тамве Тауншып. З 2016 па 2018 год быў спікерам Палаты прадстаўнікоў М’янмы[7].

21 сакавіка 2018 года, пасля адстаўкі Тхін Чжо з пасады прэзідэнта М’янмы, Він М’ін падаў у адстаўку з пасады спікера парламента, што многія тады расцанілі як падрыхтоўку нацыянальнай лігі за дэмакратыю да таго, каб ён стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта. 23 сакавіка 2018 года Піфу Хлута пацвердзіў абранне Він М’іна кандыдатам у члены Палаты прадстаўнікоў на пасаду віцэ-прэзідэнта, што казала пра тое, што ён уступіў у выбарчы працэс. Він М’ін перамог на выбарах кандыдата ад Партыі салідарнасці і развіцця Саюза Таунг Айе, набраўшы 273 галасы супраць 27. 29 сакавіка 2018 года перад сходам народных прадстаўнікоў краіны, быў прыведзены да прысягі ў якасці 10-га прэзідэнта М’янмы.

1 лютага 2021 года ў ходзе ваеннага перавароту быў адхілены аб пасады прэзідэнта і затрыманы[8].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з Чо Чо, ёсць дачка Пх’ю Пх’ю Цін[9][10].

Зноскі

  1. Win Myint // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. openhluttaw.info
  3. СМИ: новым президентом Мьянмы избран близкий соратник Аун Сан Су Чжи // ТАСС
  4. BRIEF BIOGRAPHIES OF ELECTED MPs
  5. What You Need to Know About Newly-Elected Myanmar’s President Win Myint
  6. CRPP Nptification 38 (translation)
  7. "MP profile". Pyidaungsu Hluttaw. Retrieved 23 March 2018.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2018. Праверана 30 жніўня 2018.
  8. Правящая партия Мьянмы сообщила о задержании президента и госсоветника
  9. MP profile(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2018. Праверана 30 жніўня 2018.
  10. Meet the Speakers Архівавана 24 сакавіка 2018.