Віргіліюс Алекна
Выгляд
| літ.: Virgilijus Alekna | |
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | кіданне дыска |
| Нарадзіўся |
13 лютага 1972[1][2] (54 гады) |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Рост | 202 см |
| Вага | 130 кг |
| IAAF | 14211253 |
Віргіліюс Алекна (літ. Virgilijus Alekna, 13 лютага 1972, в. Цярпейкяй, Купішскі раён, ЛітССР) — літоўскі лёгкаатлет, дыскабол. Удзельнік пяці Алімпіяд, двухразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, чэмпіён Еўропы. Лепшы лёгкаатлет Еўропы 2005. Лепшы спартсмен Літвы 2000, 2004, 2005, 2006. У 2007 годзе быў удастоены звання пасла ЮНЕСКА па спорце. Выпускнік Каўнаскай акадэміі фізічнай культуры. Лепшы лёгкаатлет свету па версіі часопіса Track & Field News 2000 года.
Уладальнік другога выніку ў гісторыі кідання дыска – 73 м 88 см (паказаны на спаборніцтвах у Каўнасе 3 жніўня 2000 года).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Virgilius Alekna // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Virgilijus Alekna // World Athletics database