Літоўскі спартыўны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літоўскі спартыўны ўніверсітэт
літ.: Lietuvos sporto universitetas
Lithuanian academy of sports.jpg
Арыгінальная назва літ.: Lietuvos sporto universitetas
Міжнародная назва англ.: Lithuanian Sports University
Заснаваны 1945
Тып профільная ВНУ
Студэнты 2 000
Размяшчэнне Каўнас
Сайт lsu.lt

Літоўскі спартыўны ўніверсітэт (літ.: Lietuvos sporto universitetas) — літоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова спартыўна-педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Каўнасе.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Установа вядзе сваё паходжанне з 1934 года, калі прэзідэнт Антанас Смятона заснаваў Вышэйшыя курсы фізічнага выхавання, якія надавалі вышэйшую адукацыю. Курсы былі заснаваныя з ідэяй аб’яднання фізічных практыкаванняў і ваеннай падрыхтоўкі, каб выпускнікі маглі выкладаць гэтыя прадметы ў гімназіях. У 1938 годзе курсы былі закрытыя, і іх функцыі былі перададзены кафедры фізічнага выхавання, створанай у Літоўскім універсітэце.

У 1945 годзе Літоўскі дзяржаўны інстытут фізічнага выхавання быў заснаваны як самастойная навучальная ўстанова. Ён размяшчаўся ў былым палацы фізкультуры і абзавёўся стадыёнам з парай футбольных палёў, спартыўнай залай, тэніснай і баскетбольнай пляцоўкамі. У першы год навучання ў інстытуце навучалася 100 студэнтаў. У 1999 годзе інстытут быў перайменаваны ў Літоўскую акадэмію фізічнага выхавання. У 2012 годзе Сейм Літвы аднагалосна ўхваліў змену назвы Літоўскай акадэміі фізічнага выхавання на Літоўскі спартыўны ўніверсітэт.

З моманту свайго заснавання ўніверсітэт падрыхтаваў каля 16 000 настаўнікаў фізічнай культуры, спартыўных трэнераў, спецыялістаў па фізіятэрапіі, менеджараў па турызме і спорце і інш. Універсітэт скончылі многія вядомыя навукоўцы, трэнеры і вядомыя грамадскія дзеячы. Вялікая колькасць выпускнікоў сталі чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, сярод іх двухразовы чэмпіён Еўропы па боксе Альгірдас Шоцыкас, уладальнік залатога алімпійскага медаля і чэмпіён свету па баскетболе Мадэстас Паўлаўскас, уладальнікі залатых алімпійскіх медалёў Вальдэмарас Хомічус, Рымантас Курцінайціс, Віргіліюс Алекна і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]