Віру (балота)
Выгляд
| Віру | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Рэгіён | |
Віру (эст.: Viru raba) — верхавое балота ў нацыянальным парку «Лахемаа» у Эстоніі. Размешчана ў басейне ракі Пудысоа. Знаходзіцца на поўнач ад аўтатрасы Талін — Нарва (на ўсход ад павароту на горад Локса). Балота акружана хваёвым борам і невялікімі пясчанымі выдмамі.
Утварылася з возера Віру, якое пачало зарастаць 5 тыс. гадоў таму.
Над балотам пракладзена дашчаная сцежка (3,5 км).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |