Перайсці да зместу

Вісконсінскі ўніверсітэт у Рывер-Фолсе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вісконсінскі ўніверсітэт у Рывер-Фолсе
англ.: University of Wisconsin–River Falls
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Wisconsin–River Falls
Заснаваны 1874
Студэнты 5 855[1]
Краіна
Размяшчэнне Рывер-Фолс, Вісконсін, ЗША
Сайт uwrf.edu

Вісконсінскі ўніверсітэт у Рывер-Фолсе (англ.: University of Wisconsin–River Falls) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рывер-Фолс у штаце Вісконсін, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта і прапануе 40 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Кампус плошчай 91 га размешчаны на рацэ Кінікінік у даліне ракі Сент-Круа. Універсітэт мае 32 асноўныя будынкі і дзве лабараторныя фермы з агульнай плошчай 178 га зямлі. Ва ўніверсітэце таксама размяшчаецца Інстытут устойлівага грамадскага развіцця.

  • Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і экалогіі
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж адукацыі, бізнесу і аховы здароўя
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 14 чэрвеня 2020.