Даліна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Даліна ракі ў Ісландыі


Далі́на — форма рэльефу, звычайна выцягнутай формы і выразна ніжэйшага ўзроўню, чым прылеглыя абшары, часцей за ўсё даліны ўзнікаюць у выніку эрозіі зямной кары рэкамі ці ледавікамі.

Пачатковай формай далін з'яўляюцца яры, што ўтвараюцца перыядычнымі вадатокамі.

У структуры даліны вылучаюць схілы і дно. У маладых далін дно бывае неразвітае і схілы падыходзяць да самай ракі.

Даліны дзеляцца:

  • V-падобныя — выгляд нагадвае літару V, сустракаюцца ў горных частках рэк, вынік эрозіі ўніз.
  • U-падобныя — выгляд нагадвае літару U, сустракаюцца ў раўнінных частках цячэння рэк, узнікае ў выніку дзеяння эрозіі ў бакі, ці ўздзеяння ледавіка на раўніны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]