Вісконсінскі ўніверсітэт у Сьюпірыёры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вісконсінскі ўніверсітэт у Сьюпірыёры
англ.: University of Wisconsin–Superior
Арыгінальная назва англ.: University of Wisconsin–Superior
Заснаваны 1893
Студэнты 2 560[1]
Размяшчэнне Сьюпірыёр, Вісконсін, ЗША
Сайт uwsuper.edu

Вісконсінскі ўніверсітэт у Сьюпірыёры (англ.: University of Wisconsin–Superior) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сьюпірыёр у штаце Вісконсін, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана заканадаўчым сходам штата Вісконсін як школа для падрыхтоўкі настаўнікаў у 1893 годзе. Пасля дазволу на наданне ступені бакалаўра ў галіне адукацыі ў 1926 годзе вучэльня атрымала назву дзяржаўнага педагагічнага каледжа. Дзяржаўны каледж быў перакваліфікаваны ва ўніверсітэт у 1964 годзе. У 1971 годзе установа стала часткай сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта і набыла сваю цяперашнюю назву. Сёння ўніверсітэт надае акадэмічныя ступені малодшага спецыяліста, бакалаўра, магістра і спецыяліста.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]