Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта
англ.: University of Wisconsin–Stout
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Wisconsin–Stout
Заснаваны 1891
Тып політэхнічны ўніверсітэт
Студэнты 7 970[1]
Размяшчэнне Менамоні, Вісконсін, ЗША
Сайт uwstout.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта (англ.: University of Wisconsin–Stout) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Менамоні ў штаце Вісконсін, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1891 годзе і названа ў гонар свайго фундатара, лесапрамысловага магната Джэймса Стаўта.

Установа вядома таксама пад сваёй неафіцыйнай назвай як Вісконсінскі політэхнічны ўніверсітэт. Гэта адзін з двух спецыялізаваных універсітэтаў у сістэме Вісконсінскага ўніверсітэта, які прапануе мэтанакіраваныя праграмы, звязаныя з прафесійнай кар'ерай у прамысловасці, тэхналогіях, прыкладным мастацтве і дапаможных прафесіях, а таксама адзін з двух універсітэтаў гэтай універсітэцкай сістэмы, які не мае ў свёй назве пазначэння горада, у якім знаходзіцца.

Універсітэт прапануе 49 спецыяльнасцей бакалаўрыяту і 22 праграмы магістратуры, а таксама праграму аспірантуры.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і гуманітарных навук
  • Каледж навук, тэхналогій, інжынерыі, матэматыкі і кіравання

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]