Віталь Ігаравіч Чудовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Ігаравіч Чудовіч
Нараджэнне 10 жніўня 1970(1970-08-10) (53 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Віталь Ігаравіч Чудовіч (нар. 10 жніўня 1970, Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў інжынерам-тэхнолагам, майстрам, прыёмшчыкам лакаматываў, галоўным тэхнолагам, начальнікам лакаматыўнага дэпо Орша імя К. С. Заслонава рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

З’яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі