Віталь Міхайлавіч Драздоў
Выгляд
(Пасля перасылкі з Віталь Драздоў)
| Віталь Міхайлавіч Драздоў | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 28 ліпеня 1971 (54 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | вытворца, прадзюсар на радыё |
Віталь Драздоў (нар. 28 ліпеня 1971, Бярозаўка, Гродзенская вобласць[1]) — прадзюсар і музыка. Генеральны дырэктар «Хіт FM».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1993 годзе пачаў кар’еру на радыё ў Мінску, быў вядоўцам, музычным рэдактарам і праграмным дырэктарам радыёстанцый (Аўтарадыё, Радыё ВА, Альфа-Радыё). У 1995 годзе далучыўся да гурта «Ляпіс Трубяцкі» ў якасці бэк-вакаліста і скрыпача. У 2003 годзе стаў дырэктарам гурта «Ляпіс Трубяцкі» і дачыннага прадзюсарскага цэнтра «Дзеці сонца».
З 2005 года жыве ва Украіне[2]. У 2005 годзе пачаў працаваць на радыёстанцыі Hit FM у якасці антыкрызіснага менеджара і дырэктара, за некалькі гадоў зрабіў радыё «Хіт FM» самай папулярнай радыёстанцыяй у Кіеве і Украіне[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. ДРАЗДОЎ ВІТАЛЬ (Дроздов Виталий, Drozdov Vitaly) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 94. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.