Віторыа Меана
Віторыа Меана | |
---|---|
Дата нараджэння | 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 чэрвеня 1904[1][2][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віторыа Меана (італ.: Vittorio Meano; 1860, Суза, Італія — 1 чэрвеня 1904, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі архітэктар італьянскага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаўшы архітэктурную адукацыю ў Турыне, у 1884 г. выехаў у Аргенціну і паступіў памочнікам да архітэктара Франчэска Тамбурыні. З 1889 працаваў разам з Тамбурыні над праектам новага будынка опернага Тэатра Калон, а пасля смерці Тамбурыні застаўся кіраўніком гэтага буйнога праекта. Адначасова ў 1895 г. спраектаваў будынак Нацыянальнага кангрэса (парламента) Аргенціны, а ў 1904 г. выйграў конкурс на праектаванне будынка уругвайскага парламента ў Мантэвідэа. Не дачакаўся завяршэння ніводнага з трох сваіх галоўных праектаў, быў забіты; усе тры будынкі былі пабудаваны з тымі ці іншымі зменамі, але з захаваннем праектнай асновы Меана.
Зноскі
- ↑ Victor Meano // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vittorio Meano // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарыс прац Віторыа Меана (ісп.)