Віцебскі лістапад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віцебскі лістапад — адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад» (да 2016 года — фестываль-свята аўтарскай песні) праводзіцца штогод з 1987 года. У фестывалі прымаюць удзел аўтары-выканаўцы, паэты і перформеры з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа.

Арганізатары фестывалю — Віцебскі гарвыканкам і Цэнтр культуры «Віцебск».

Мэты і задачы фестывалю: прапаганда і развіццё аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў як складальнікаў гарадской культуры; папулярызацыя твораў удзельнікаў фестывалю; умацаванне культурных сувязяў, абмен вопытам, стварэнне ўмоў для жывых творчых зносін прадстаўнікоў гарадской культуры; выяўленне і развіццё творчага патэнцыялу маладых аўтараў, выканаўцаў, мастакоў; далучэнне моладзі да духоўных каштоўнасцяў.

Фестываль уключае ў сябе конкурс аўтарскай песні, паэзіі, выканаўчага майстэрства і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад», экскурсію па памятных мясцінах горада Віцебска, турнір паэтаў, гала-канцэрт лаўрэатаў конкурсу з уручэннем спецыяльнай узнагароды «Прызнанне», шэраг іншых мерапрыемстваў.

У 2020 годзе з-за эпідэміялагічнай сітуацыі з’явілася віртуальная анлайн-пляцоўка, а ў 2021 годзе змянілася ўзроставае абмежаванне конкурсу (10+) — любы жадаючы, якому споўнілася 10 гадоў, можа падаць заяўку да ўдзелу ў конкурсе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крыклівец, А. Лістапад над Віцебскам / А. Крыклівец // Полымя. — 2019. — № 1. — С. 85.
  • Кудрэйка, Н. «Віцебскаму лістападу» — быць! / Н. Кудрэйка // Культура. — 2020. — 10 кастр. — С. 8-9.
  • Кудрэйка, Н. Традыцыя жыве: 35 лістападаў Віцебска / Надзея Кудрэйка // Культура. — 2021. — 23 кастр. — С. 13.
  • Мастацтва без межаў // Народная газета. — 2020. — 2 кастр. — С. 31.
  • Пастернак, Т. Листопад под гитару и арт-заварка / Т. Пастернак // Витебские вести. — 2016. — 15 окт. — С. 7.
  • Пукшанскі, А. Бардаў цягне ў Віцебск… / А. Пукшанскі // Звязда. — 2016. — 5 лістап. — С. 9.