Віцэ-камендант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віцэ-камендант брыгады — обер-афіцэрскае званне ў арміі Вялікага княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі.

Званне ўзнікла пасля ваеннай рэформы ў Вялікім княстве Літоўскім 1775 года, калі замест традыцыйнага падзелу кавалерыі на гусараў, пяцігорцаў, казакаў і татараў уводзіўся падзел на Нацыянальную кавалерыю і Пярэднюю варту. Званне ўжывалася толькі ў брыгадах Нацыянальнай кавалерыі. Званне «віцэ-камендант» адпавядала званню "палкоўніка" ў палках Пярэдняй варты, пяхоты і артылерыі.

Знакам адрознення віцэ-каменданта XVIII стагоддзя выступаў эпалет з трыма нахіленымі стужкамі.

Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь эквівалентна званню «палкоўнік».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.