Вія Рэгія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вія Рэгія і Вія Імперыі

Вія Рэгія (лац.: Via Regia, каралеўская дарога) — гэта назва найстарэйшай і самай доўгай сухапутнай сувязі паміж Усходняй і Заходняй Еўропай. Яе даўжыня складае блізу 4500 км. Яна існуе ўжо больш за 2000 гадоў і аб’ядноўвае 8 еўрапейскіх дзяржаў (Беларусь, Бельгія, Францыя, Германія, Літва, Польшча, Іспанія, Украіна). У сучаснай форме шлях існуе як Еўрапейскі транспартны калідор E40. Міжнародная сетка выкарыстоўвае патэнцыял Вія Рэгія як сімвал аб’яднання Еўропы. У 2005 годзе шлях быў адзначаны як «Вялікі культурны шлях Савета Еўропы».

Вія Рэгія ў шырокім сэнсе з’яўляецца абазначэннем тыпу дарог якія ў сярэднявечнай Еўропе падпарадкоўваліся непасрэдна каралю і таксама былі пад яго абаронай.

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]