Вера Барысаўна Масальская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Б. Масальская)
Вера Барысаўна Масальская
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1930(1930-06-07) (93 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Вера Барысаўна Масальская (нар. 7 чэрвеня 1930, с. Сасноўка[ru], Шарканскі раён, Удмурцкая АССР, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Па размеркаванні па заяўцы Дзяржбуда БССР накіравана ў Мінск у праектны інстытут «Белдзяржпраект», дзе працавала ў 19541988 гадах (архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў). У 19882010 гадах эксперт, старэйшы эксперт, галоўны эксперт Упраўлення жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва і планіровачных работ Галоўдзяржбудэкспертызы.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сурдалагічны дыспансер па вул. Сухой

Асноўныя працы: крыты рынак у Гродна (1976), сурдалагапедычны дыспансер са стацыянарам (1982), медыцынскі корпус ВА «Пратэзіст» са стацыянарам па вул. Адоеўскага (1986) у Мінску, піянерлагеры — базы адпачынку Мінскага камвольнага камбіната (1984), Міністэрства харчовай прамысловасці БССР (1988), рэстаран на возеры Нарач (1972); у аўтарскім калектыве: 5-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі крамы і дзіцячага садка, з буйных цагляных блокаў у квартале № 4 трактарнага завода (1957), праект прыгараднай зоны Мінска, стаматалагічная паліклініка—навучальная база Мінскага медінстытута па вуліцы Сухой (1984) у Мінску, псіхіятрычныя бальніцы — рэспубліканская клінічная на 400 коек з аперацыйным блокам і лячэбнымі майстэрнямі ў Навінках і абласная на 1000 коек ў Магілёве (1987), рэспубліканскі піянерлагер «Зубраня» на возера Нарач.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Масальская Вера Борисовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Масальская Вера Борисовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)