Гааюху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гааюху
Размяшчэнне
Краіна
Гааюху (Кітай)
Гааюху
Гааюху
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гааюху або Гаабааху — плыткае возера на ўсходзе Кітая. Размяшчаецца на Хуайхэскай раўніне ў межах тэрыторый трох гарадскіх акругаў  (руск.): Чучжоу  (руск.), Хуайань  (руск.) і Янчжоу  (руск.), на мяжы правінцый Аньхой і Цзянсу. Адносіцца да басейна ракі Янцзы.

Плошча возера складае прыкладна 1200 км², але істотна павялічваецца падчас летняй паводкі. Берагі нізкія і спадзістыя. Злучаецца з Вялікім каналам, пралягаючым ушчыльную ўздоўж усходніх берагоў возера. З паўночнага боку ўпадае рака Саньхэ, якая злучае Гаюху з возерам Хунцзэху. Праз пратокі на поўдні Гаюху злучаецца з возерам Шаабоху.

Выкарыстоўваецца для суднаходства, рыбалоўства, арашэння.

Зноскі