Хуайхэская раўніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуайхэская раўніна
кіт. трад. 江淮, піньінь jiānghuái
Каардынаты: 33° пн. ш. 117° у. д.HGЯO
Рэкі Хуайхэ
physical
Хуайхэская раўніна
Хуайхэская раўніна

Хуайхэская раўніна (кіт. трад. 江淮, піньінь jiānghuái) — раўніна ў Кітаі, у басейне сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Хуайхэ. Паўднёвая частка Вялікай Кітайскай раўніны.

Раўніна складзена пераважна рачнымі адкладамі. На яе тэрыторыі размешчаны буйныя азёры (Хунцзэху, Гаабаоху) і шматлікія ірыгацыйныя збудаванні (вадасховішчы, каналы, дамбы). Раўніну перасякае Вялікі канал. На абрашаных землях, якія займаюць плошчу каля 5 млн. га, вырошчваць пшаніцу (на поўначы) і рыс (на поўдні). Тэрыторыя густа населена. Тут знаходзяцца такія буйныя гарады, як Сюйчжоу  (руск.), Хуайнань і Бэнбу  (руск.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хуайхэская равнина // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.