Гаа Фенхань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаа Фенхань
Фатаграфія
Дата нараджэння 1683[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1749[3][1][…]
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаа Фенхань (1683 —1749) — кітайскі мастак, разьбяр, пісьменнік часоў дынастыі Цын.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1683 годзе ў г. Цзячжоу (правінцыя Шаньдун). Паходзіў з сям’і дробнага правінцыйнага чыноўніка. Атрымаў пачатковую адукацыю. Зрэшты не стаў працягваць вучобу: з 1727 года пачаў службовую кар’еру. З 1729 выконваў абавязкі суддзі ў правінцыі Аньхой. Пасля служыў у г. Янчжоу, дзе зблізіўся з групай «васьмі дзівакоў з Янчжоу». У 1736 годзе праз паклёп ён быў пасаджаны ў турму, дзе з-за хваробы і дрэнных умоў утрымання яго правая рука страціла рухомасць. Тады ён навучыўся працаваць левай. Неўзабаве пасля таго, як быў звольнены ў 1739 годзе сышоў у адстаўку, а ў 1741 годзе вярнуўся ў родны горад, дзе займаўся жывапісам да канца жыцця.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Маляваў Гаа Фенхань у жанрах «горы і воды» і «кветкі і птушкі». Пры гэтым больш увагі надаваў менавіта пейзажам. Яго працы сталі асабліва шанавацца, калі ён стаў іх ствараць левай рукой.

Гаа Фенхань таксама быў вядомы як разьбяр. Асноўнымі напрамкамі былі выпрацоўка ёмістасцяў для тушы і пячатак. Апошніх выраблена да 10 тысяч. Мастацтву разьбы Гаа Фенхань прысвяціў спецыяльны трактат.

Зноскі

  1. а б Gao Fenghan // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gao Fenghan // National Gallery of Canada — 1880. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gao Fenghan // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]