Гаа Цзічун
Выгляд
| Гаа Цзічун | |
|---|---|
| Нараджэнне | 943 ці 940[1] |
| Смерць | 973 ці 970[1] |
| Бацька | Гаа Баажун[1] |
Гаа Цзічун (кіт. трад. 高繼沖, піньінь Gāo Jichong; 943—973) — апошні кіраўнік Цзінані перыяду пяці дынастый і дзесяці дзяржаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў сынам Гаа Баажуна і пляменнікам свайго папярэдніка Гаа Баасюя. Заняў трон пасля смерці апошняга ў 962 годзе.
Выконваў хутчэй цырыманіяльныя функцыі, фактычна ж меў пасаду цзедушы адной з правінцый Сун. У 963 годзе Цзінань афіцыйна спыніла сваё існаванне пад ціскам Сун, не сустрэўшы супраціву з боку Гаа Цзічуна. Апошні пасля таго служыў афіцэрам у Сюйчжоу. Памёр у 973 годзе.