Гавіс (возера)
Выгляд
| Гавіс | |
|---|---|
| літ.: Gavys | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 153 м |
| Даўжыня | 1,9 км |
| Шырыня | 1,2 км |
| Плошча | 1,24 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 7,6 км |
| Найбольшая глыбіня | 39 м |
| Сярэдняя глыбіня | 10,1 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 5,1 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
Гавіс (літ.: Gavys) — возера ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета на ўсходзе Літвы. Размяшчаецца ля паўднёва-заходняй ускраіны горада Ігналіна, на тэрыторыі Ігналінскай сянюніі, па ўсходнім беразе возера праходзіць мяжа Ігналінскай гарадской сянюніі. Адносіцца да вадазборнага басейна ракі Жэймяны, правага прытока Нярыса.
Гавіс знаходзіцца на вышыні 153 м над узроўнем мора. Плошча возера складае — 124 га, даўжыня — 1,9 км, шырыня да 1,2 км. Найбольшая глыбіня — 39 м, сярэдняя глыбіня — 10,1 м. Працягласць берагавой лініі — 7,6 км. У паўночнай частцы — паўастравы і залівы. Ёсць 3 астравы, агульнай плошчай 2,3 га. Плошча вадазборнага басейна возера — 5,1 км². У паўночную частку ўпадае ручай з возера Гавайціс.
