Даўжыня цела 53-68 см, размах крылаў 100-116 см. У гнездавым апярэнні шыя спераду мае ржавы колер. У зімовым апярэнні падобны на чорнаваллёвага гагача, адрозніваецца па злёгку ўзнятай уверх дзюбе, а таксама дробнымі белаватымі плямкамі на спіне (увесь больш светлы, асабліва на галаве, адсутнічае рэзкая мяжа паміж верхам і бакамі).
Арэал цыркумпалярны (вакол Паўночнага полюса). Насяляе невялікiя вадаёмы ў тундры або лесатундры з зарослымi берагамi, менш звязаны з марскiм узбярэжжам.
Пралётны від. Месца зiмовак: еўрапейскае ўзбярэжжа Атлантыкi, Паўночнае мора, Балтыка, Чорнае мора, узбярэжжа Усходняй Азii, заходняе i ўсходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкi. На Беларусі зрэдку i ў невялiкай колькасцi адзначаецца ў час мiграцый.