Галандская хвароба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Галандская хвароба — негатыўная сітуацыя, калі эканоміка моцна залежыць ад экспарту аднаго ці некалькіх відаў сыравіны, якія забяспечваюць значную долю нацыянальнага прыбытку. Гэта прыводзіць да шырокага прытоку ў краіну замежнай валюты і, адпаведна, падаражання валюты нацыянальнай, што прыгнятае іншыя галіны экспарту. У выніку слаба развіваюцца іншыя нацыянальныя вытворчасці.

Паходжанне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё галандцамі радовішчаў нафты ў Паўночным моры прывяло да росту нафтавага экспарту, падаражання галандскай валюты і значнага скарачэння традыцыйнага для гэтай краіны экспарту цюльпанаў. Гэта выклікала рост беспрацоўя.

Сітуацыя ў сучаснай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя беларускія эксперты, у прыватнасці Зміцер Крук, тлумачаць цяперашні стан беларускай эканомікі як класічную «галандскую хваробу», спасылаючыся на вялізную залежнасць краіны ад экспарту нафтапрадуктаў і дэградацыю індустрыяльнага сектару, які адрозніваецца высокім прыбытковым коштам прадукцыі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]