Беспрацоўе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Узровень беспрацоўя ў свеце па стане на студзень 2009 года (па даных ЦРУ)

Беспрацоўе — працяглая адсутнасць занятасці працаздольнага чалавека. Азначае адсутнасць вытворчасці і даходу, прастой асноўнага капіталу і страту рабочых сродкаў[1]. Беспрацоўнымі лічацца людзі працаздольнага (18-60 год) узросту, якія не маюць працы, пры гэтым не з'яўляюцца студэнтамі, пенсіянерамі ці ваеннаслужачымі і зарэгістраваныя ў цэнтры занятасці. Узровень беспрацоўя вымяраецца суадносінамі долі беспрацоўных у насельніцтве. Для вымярэння ўсіх працаздольных дзеляць на: эканамічна актыўных (занятыя, беспрацоўныя) і пасіўных (студэнты, ваенныя, пенсіянеры). Паводле закона Оўкена(англ.) бел., 2%-ы рост вытворчасці змяншае на 1 % цыклічнае беспрацоўе. Выкананне ўрадамі антыманапольнага заканадаўства спрыяе пераадоленню беспрацоўя, бо дапамагай самазанятасці ў выглядзе дробнага прадпрымальніцтва. Скарачэнню працягласці беспрацоўя ў выніку паскарэння пошуку найма таксама спрыяе біржа працы[1].

Узровень беспрацоўя па краінах на 2006 г. паводле ЦРУ

На 2012 г. у свеце налічвалася 200 млн беспрацоўных (6 % агульнага ліку працаўнікоў), з іх 74,8 млн (37 %) маладых людзей[2].

Тыпы беспрацоўя[правіць | правіць зыходнік]

  • фрыкцыйнае — пераход людзей з месца на месца ў пошуках лепшай працы
  • структурнае — у сувязі з мадэрнізацыяй вытворчасці
  • натуральнае — сума фрыкцыйнага і струтурнага, той узровень, пры якім не падае ВНП. Нормай беспрацоўя лічыцца 2-5 %.
  • цыклічнае — беспрацоўе ва ўмовах эканамічнага спаду.

Прычыны скажэння інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • ілжывая інфляцыя
  • частковая занятасць
  • адчай людзей знайсці працу
  • грамадзяне, якія не зарэгістраваныя

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

  • спад ВНП
  • змяншэнне даходаў і павышэнне расходаў дзяржавы
  • пагоршанне дэмаграфічнай сітуацыі
  • рост злачыннасці

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На 1890 г. 1127,8 тыс. вясцоўцаў Беларусі (38,9 % працаздольных дарослых на вёсцы) былі беспрацоўнымі да 5 месяцаў на год, што выклікала адыходніцтва. У 1900 г., у выніку пачатку сусветнага крызісу, лік беспрацоўных на вёсцы вырас да 2039,8 тыс. чалавек (56,9 % працаздольных вяскоўцаў). У 1903 г. каля 19 % прамысловых работнікаў Беларусі сталі беспрацоўнымі ў выніку спаду вытворчасці падчас гаспадарчага крызісу(англ.) бел. ў Расійскай імперыі. За 18641914 гг., цягам 50 гадоў між паўстаннем Кастуся Каліноўскага і Першай сусветнай вайной, 1,4 млн беспрацоўных (18,7 % насельніцтва Беларусі) перасяліліся з Беларусі ў Амерыку і Сібір (Расійская імперыя), на расійскі Далёкі Усход і ў Заходнюю Еўропу. У 1921 г. у Беларускай ССР улічылі 7,8 тыс. беспрацоўных, у жніўні 1924 г. — 25,9 тыс., у 1928 г. — 64,4 тыс. беспрацоўных. Асноўнай прычынай беспрацоўя заставалася перанаселенасць вёскі. У 1931 г. індустрыялізацыя скараціла беспрацоўе да натуральнага (структурнае + фрыкцыйнае). У 1936 г. у Заходняй Беларусі (Польская рэспубліка: Беластоцкае, Віленскае, Наваградскае і Палескае ваяводствы) налічвалася 25 тыс. беспрацоўных. На пачатак 1994 г. у Рэспубліцы Беларусь налічвалася 66 тыс. беспрацоўных (1,4 % працаздольных), з іх 52 % атрымлівалі ўрадавыя страхавыя выплаты (дапамогу). Функцыю біржаў працы выконвалі цэнтры занятасці[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Занятасць