Галаснікі
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0_%282018%29._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D0%B0_%2810%29.jpg/220px-%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0_%282018%29._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D0%B0_%2810%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/%D0%93%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D0%BD%D0%B8%D0%BA.jpg/220px-%D0%93%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D0%BD%D0%B8%D0%BA.jpg)
Галаснікі — гліняныя пасудзіны ў выглядзе высокага збана з доўгім вузкім горлам, якія ўмуроўвалі ў сцены і скляпенні храмаў горлам у інтэр'ер. Галаснікі паляпшалі акустыку памяшкання, аблягчалі мураваную сцяну. У Беларусі вядомы з XII ст., у муроўцы сцен гродзенскіх Барысаглебскай і Ніжняй цэркваў. Вышыня гродзенскіх галаснікоў вагаецца ад 38 да 49,5 см. Дыяметр гарлавін галаснікоў Каложскай царквы ўсярэдзіне 7—8 см, паверхня пакрыта шчыльным лінейным (шнураваным) арнаментам. Галаснікі выкарыстоўвалі полацкія і наваградскія майстры (Барысаглебская царква ў Навагрудку, Спаса-Праабражэнская царква Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку). Часам замест галаснікоў у Полацку ўжываліся амфары.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трусаў, А. Манументальнае дойлідства Беларусі XI—XVIII стагоддзяў: Гісторыя будаўнічай тэхнікі / Алег Трусаў; Навук. рэд. Г. В. Штыхаў. — Мн.: ТАА «Лекцыя», 2001. — 203 с. — ISBN 985-6305-29-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галаснікі