Галіна Акімаўна Арчакова
Галіна Акімаўна Арчакова | |
---|---|
Краіны: | СССР, Беларусь |
Імя пры нараджэнні: | Галіна Акімаўна Арчакова |
Дата нараджэння: | 11 лістапада 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | майстар спорту СССР па шахматах (1969) |
Актуальны рэйтынг: | 2155 |
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ |
Галіна Акімаўна Арчакова (11 лістапада 1939, Хабараўск) — савецкая і беларуская шахматыстка, майстар спорту СССР па шахматах (1969), дзевяціразовая чэмпіёнка Беларускай ССР па шахматах (1958, 1960, 1961, 1962, 1963, 1964, 1966, 1968, 1972), кандыдат тэхнічных навук. У складзе каманды БССР бронзавы прызёр трэцяй Спартакіяды народаў СССР па шахматах (1963).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1960-я гады была адной з наймацнейшых шахматыстак Беларусі. У 1956 годзе ўпершыню выступіла на чэмпіянаце Беларусі па шахматах сярод жанчын, заняўшы 3 месца. У перыяд з 1950-х да пачатку 1970-х гадоў шматкроць перамагала на чэмпіянатах. У 1969 годзе ў Мінску прайшоў кваліфікацыйны матч, дзе яна выйграла ў Клары Скегінай з лікам 8,5: 5,5 і атрымала званне майстра спорту па шахматах[1].
Тройчы ўдзельнічала ў фіналах чэмпіянатаў СССР па шахматах сярод жанчын (1962, 1965, 1966). У 1964 годзе стала чэмпіёнкай ДСТ «Буравеснік». Шэсць разоў прадстаўляла каманду Беларускай ССР у першынствах СССР паміж камандамі саюзных рэспублік па шахматах (1958—1963), заваяваўшы ў 1962 годзе другое месца ў асабістым заліку, а ў 1963 стала трэцяй у камандным і асабістым заліках[2]. Таксама з’яўляецца шахматным трэнерам і суддзёй вышэйшай нацыянальнай катэгорыі.
У 1961 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. З 1963 па 1994 год працавала ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, з’яўлялася вядучым навуковым супрацоўнікам. Мае навуковыя публікацыі.
Зноскі