Галіна Аляксандраўна Аржанава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Аляксандраўна Аржанава
Род дзейнасці фармацэўт
Дата нараджэння 5 красавіка 1922(1922-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1943(1943-12-30) (21 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Галіна Аляксандраўна Аржанава (5 красавіка 1922, Іванаўскае, Валакаламскі павет, Маскоўская губерня, РСФСР — 30 снежня 1943, Брэст) — савецкая падпольшчыца, сувязная партызанскіх атрадаў, кіраўнік падпольнай камсамольскай групы, з мая 1942 года — член бюро падпольнай брэсцкай гарадской камсамольскай арганізацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Г. Аржанавай на вуліцы Пушкінскай у Брэсце

Нарадзілася 5 красавіка 1922 года ў с. Іванаўскае Валакаламскага павета Маскоўскай губерні РСФСР.

Пасля вучобы ў сельскай сямігодцы паступіла ў Маскоўскую фармацэўтычную школу. Пасля яе заканчэння з адзнакай, у 1940 годзе была накіравана ў Брэст на працу фармацэўтам у аптэцы № 4[1].

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўключылася ў барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Устанавіла сувязь з брэсцкімі падпольшчыкамі. Разносіла ўлёткі, сачыла за перамяшчэннем варожых воінскіх часцей. У 1942 годзе па заданні Брэсцкага падпольнага камітэта партыі Галіна Аржанава вярнулася на працу ў аптэку, адначасова застаючыся сувязной атрада імя Чарнака Брэсцкага партызанскага злучэння. Г. Аржанава даставала бланкі пашпартоў, біноклі, фотаапараты, забяспечвала партызан медыкаментамі і медыцынскімі інструментамі, удзельнічала ў арганізацыі ўцёкаў ваеннапалонных з лагераў, перапраўляла іх да партызанаў, ладзіла канспіратыўныя сустрэчы партызанскіх сувязных з падпольшчыкамі горада.

У кастрычніку 1943 года была схоплена акупантамі пасля даносу Гертруды Вагнер, якая здала гітлераўцам значную частку брэсцкага падполля. Аржанава была дастаўлена ў гестапа. У турме яе катавалі, дапытвалі аб падпольшчыках і партызанах, куды і каму перадавала медыкаменты. Не раз праводзілі вочную стаўку з падсаджанай у турму здрадніцай Гертрудай Вагнер, якая апазнала шматлікіх арыштаваных падпольшчыкаў. І Галю яна «адрэкамендавала» як падпольшчыцу, сувязную партызанскага атрада, якая збіраецца таксама пайсці ў партызаны.

Звесткі аб Аржанавай падпольшчыкам перадавала цыганка Люба, якую з турмы разам з іншымі жанчынамі-вязнямі вадзілі ў горад на дэзінфекцыю месцаў агульнага карыстання. Галі ўдалося перадаць падпольшчыкам чатыры запіскі. У адной з іх яна пісала: «Допыт вядзе высокі гестапавец. Патрабуе прызнанняў, як звязалася з партызанамі. Не бойцеся, памру, але нікога не выдам. Таямніцу панясу ў магілу. Бывай, Радзіма! Бывайце, савецкія людзі! Помсціце за нас фашыстам!».

Аржанава стойка вытрымала 28 жорсткіх катаванняў.

30 снежня 1943 года гітлераўцы павесілі Галіну Аржанаву ў двары Брэсцкай турмы[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1964 годзе на будынку № 18 па вуліцы Пушкінскай у Брэсце, дзе Г. Аржанава працавала ў аптэцы, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].
  • Імем Галіны Аржанавай ў 1972 годзе названа адна з вуліц Брэста[1].
  • На гарадской алеі «Іх імёнамі названы вуліцы Брэста» сярод партрэтаў герояў устаноўлены барэльеф Г. Аржанавай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памру, але не здраджу: [аб Г. А. Аржанавай]; Вулiца Аржанавай // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 103—114, 159.
  • Улица Галины Аржановой // Улицы Бреста рассказывают… / авт.-сост.: Л. Илларионова, [и др.]. Брест, 2007. С. 7-8.
  • Аржанова Галина Александровна // Брестское РУП «Фармация». Вчера, сегодня, завтра : [история аптек всех районов области и г. Бреста] / сост. В. Гнитий [и др.]. Брест, 2009. С. 163—164.
  • Аржанова Галина Александровна // 65-летию Победы посвящается… : 1945—2010 : [биографии ветеранов Вел. Отеч. Войны — тружеников об-ния «Фармация»] / авт. текста В. Гнитий [и др.]. Брест, 2010. С. 163—164.
  • Аптеки Бреста // Сарычев, В. В поисках утраченного времени : кн. 2 / Василий Сарычев. Брест, 2007. С. 257—258.
  • Комсомол — боевой помощник партии в антифашистской борьбе // Брест непокоренный : Антифашистское подполье г. Бреста и Брестского района в годы Великой Отечественной войны (1941—1944) : ист. очерк / А. А. Гребенкина. Минск, 2005. С. 162—197. Из содерж.: [Аржанова Г. А.]. С. 184—186.
  • Нас оставалось всё меньше… // Смирнова, Т. Н. Подполье непокорённого города : Памяти моей мамы Смирновой Татьяны Николаевны и её соратникам по подпольной борьбе в г. Бресте (1941—1944) посвящается… / Т. Н. Смирнова, З. П. Смирнова. Урень, 2004. С. 58-61.
  • Волкович, А. «Ваша дочь погибла за Родину» / Александр Волкович // Заря. 2010. 22 мая. С. 5.
  • Верин, И. Из Подмосковья в Брест — навеки / Илья Верин // Брестский вестник. 2009. 30 июля (№ 30). С. 16.