Перайсці да зместу

Галіна Пятроўна Жаровіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Пятроўна Жаровіна
Дата нараджэння 6 красавіка 1946(1946-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 2024(2024-06-17) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Галіна Пятроўна Жаровіна (6 красавіка 1946, Усць-Зула, Пермская вобласць17 чэрвеня 2024) — беларускі архітэктар-рэстаўратар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 6 красавіка 1946 года ў сяле Усць-Зула Пермскай вобласці. У 1974 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала да 1988 года ў сістэме «Белрэстаўрацыя», дзе выканала шматлікія праекты па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Мінска, Гродна, Чачэрска, Нясвіжа і інш[1].

Пасля выкладала ў Мірскім дзяржаўным мастацкім ПТВ № 234 будаўніча-рэстаўрацыйных работ. У 1989 годзе арганізавала пры вучылішчы музей і тэатр-студыю «Мірская батлейка». У канцы года ўдзельнікі «Батлейкі» вырабілі першую скрынку з лялькамі - копію Магілёўскай батлейкі, арыгінал якой знаходзіцца ў адным з музеяў Санкт-Пецярбурга. Разам са сваімі вучнямі паставіла спектаклі «Цар Ірад», «Ганна Радзівіл» і іншыя[1]. Займалася гістарычная даследчай часткай па рэканструкцыі Мірскага замка.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1981 года[1].

Памерла ўначы 17 чэрвеня 2024 года[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з беларускім мастацтвазнаўцам Валянцінам Калніным[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Памерла рэстаўратарка Галіна Жаровіна . Наша Ніва (19 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.