Галіна Мікалаеўна Саглаева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галіна Саглаева)
Галіна Мікалаеўна Саглаева
Дата нараджэння 27 ліпеня 1946(1946-07-27) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Галіна Мікалаеўна Саглаева (27 ліпеня 1946, г. Вэнтспілс, Латвійская ССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працавала ў Мінсельбудзе БССР, з 1982 года — выкладчык у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): цэхі клееных канструкцый заводаў буддэталяў у Гомелі, успушанага перліту ў Баранавічах (1974), сталовая завода «Рамбуддармаш» у Жлобіне (1975), ліцейна-механічны завод у Пінску (1977), СПМК-104 у Мінску (1978), клубы будаўнікоў у Маладзечне і Мазыры (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]