Пладовыя целы аднагадовыя, радзей 2-3-гадовыя, паўкруглыя, памерам 3-8 X 10-25 X 2-3 см, з бакавой цыліндрычнай ножкай даўжынёй 5-10 см. Паверхня шапкі і ножкі пакрыта каштанава-бурай бліскучай скарынкай. Тканка пладовага цела губчата-коркавая. Паверхня гіменафора тытунёвага колеру, поры дробныя, круглявыя. Гіфы са спражкамі. Споры яйцападобныя, жаўтлявыя, памерам 7-13 X 6-8 мкм.