Ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich
AUT Honour for Services to the Republic of Austria - Bronze Medal BAR.png Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich
Краіна Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Тып ганаровы знак
Дата заснавання 4 лістапада 1922 года
2 красавіка 1952 года
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая няма
Малодшая Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» (ням.: Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich) — дзяржаўная ўзнагарода Аўстрыі для грамадзян і замежнікаў, заснаваная 2 красавіка 1952 года. Узнагароджанне праводзіцца Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыі паводле законаў, прынятых Нацыянальным сходам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля абвяшчэння ў 1918 годзе Аўстрыйскай Рэспублікі 4 лістапада 1922 года для заахвочвання грамадзян за заслугі перад дзяржавай быў заснаваны ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай». Аднак, з аншлюсам у 1938 годзе Аўстрыі Германіяй, ганаровы знак перасталі ўручаць.

Закон, які паўторна засноўвае ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай», быў прыняты Нацыянальным сходам Аўстрыі ў 1952 годзе. Федэральны Прэзідэнт прысуджае яго па прапанове адпаведнага члена федэральнага ўрада, глаў Федэральнага ці Нацыянальных сходаў, у залежнасці ад характару ўзнагароджання.

Любы грамадзянін мае права прапанаваць кандыдата (за выключэннем сябе самога ці блізкіх сваякоў) для ўзнагароджання ганаровым знакам. Прапановы накіроўваюцца ў адпаведнае федэральнае міністэрства.

Ступені[правіць | правіць зыходнік]

  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 1st Class BAR.png Адмысловая ступень — Вялікая ганаровая зорка «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 2nd Class BAR.png Вялікі крыж I ступені — з залатой зоркай
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 3rd Class BAR.png Вялікі крыж II ступені — з сярэбранай зоркай
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 4th Class BAR.png Вялікі афіцэрскі крыж I ступені — з залатой зоркай
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 5th Class BAR.png Вялікі афіцэрскі крыж II ступені — з сярэбранай зоркай
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 6th Class BAR.png Камандорскі крыж I ступені — залаты знак
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 7th Class BAR.png Камандорскі крыж II ступені — сярэбраны знак
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 8th Class BAR.png Афіцэрскі крыж
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 9th Class BAR.png Рыцарскі крыж I ступені — залаты крыж
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 10th Class BAR.png Рыцарскі крыж II ступені — сярэбраны крыж
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 11th Class BAR.png Знак I ступені — залаты знак
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - 12th Class BAR.png Знак II ступені — сярэбраны знак
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - Gold Medal BAR.png Залаты медаль
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - Silver Medal BAR.png Сярэбраны медаль
  • AUT Honour for Services to the Republic of Austria - Bronze Medal BAR.png Бронзавы медаль

Апісанне ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

1922—1938[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая ганаровая зорка

Знак уяўляў сабой лапчасты крыж чырвонай ці белай эмалі (у залежнасці ад класа).

Зорка васьміпрамянёвая, у цэнтры намаляваны крыж знака.

з 1952 года[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая ганаровая зорка

Знак ступеняў «Вялікі крыж» уяўляе сабой мальтыйскі крыж чырвонай эмалі, у які ўпісаны грэчаскі прамы крыж белай эмалі. Крыж падвешаны да падвескі ў выглядзе разнога залатога дзяржаўнага герба сярод гербаў федэральных земляў Аўстрыйскай Рэспублікі.

Знак ордэна носіцца на вялікай атласнай стужцы чырвонага колеру з белай паласой пасярэдзіне і вузкімі белымі палоскамі па краях.

Да ступені «Вялікая ганаровая зорка» належыць залатая васьміпрамянёвая зорка, у цэнтры якой знаходзіцца дзяржаўны герб сярод гербаў федэральных земляў Аўстрыйскай Рэспублікі.

Зорка ступені «Вялікі крыж 1 ступені» — васьміпрамянёвая сярэбраная з залатым гербам Аўстрыі сярод федэральных зямельных гербаў у цэнтры.

Зорка ступені «Вялікі крыж 2 ступені» — васьміпрамянёвая сярэбраная з сярэбраным гербам Аўстрыі сярод федэральных зямельных гербаў у цэнтры.

Знак ступеняў «Вялікі афіцэрскі крыж» носіцца на шыйнай стужцы. Да гэтай ступені належыць ордэнская зорка меншага памеру, чым у ступені «Вялікі крыж», але з тым жа падзелам на выявы залатога і сярэбранага гербаў.

Камандорская ступень паўтарае ступень «Вялікага афіцэрскага крыжа», але без ордэнскай зоркі.

Знак Афіцэрскага крыжа перайначаны: падвеска ў выглядзе дзяржаўнага герба перамешчана ў цэнтр крыжа.

Рыцарскі крыж — знак на трохвугольнай нагруднай калодцы. Адрозніваюць залатую і сярэбраную падвескі ў выглядзе дзяржаўнага герба Аўстрыі, адпаведна для 1 і 2 ступеняў.

Кавалерскі крыж — знак без эмалі, залаты і сярэбраны, адпаведна для 1 і 2 ступеняў.

Медалі залатая, сярэбраная і бронзавая

Медаль ганаровага знака ўяўляе сабой металічны круг, на якім вычаканены дзяржаўны герб Аўстрыі сярод федэральных зямельных гербаў. Вырабляецца з золата, срэбра і бронзы, у залежнасці ад ступені.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]