Герб Аўстрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Аўстрыі
Дэталі
Заснаванне 1919

Герб Аўстрыі ўпершыню быў прыняты ў XV стагоддзі.

Першая, якая захавалася да нашых дзён, выява аднагаловага арла на шчыце змяшчаецца на срэбнай манеце Фрыдрыха Барбаросы. З XV стагоддзя да 1806 года двухгаловы арол — старажытны імперскі знак, спадарожнік герояў, сведка вялікіх гістарычных падзей — быў гербам Свяшчэннай Рымскай імперыі, якая пад кіраўніцтвам дынастыі Габсбургаў аб’яднала шматлікія цэнтральна-еўрапейскія дзяржавы. Аднак з аб’яднаннем Германіі пад уладай прускіх манархаў аднагаловы арол вяртаецца на германскі герб, дзе пасля шэрагу мадыфікацый застаецца і сёння. Двухгаловы арол знік і з аўстрыйскага герба. Гэта адбылося ў 1918 годзе з падзеннем Аўстра-Венгерскай імперыі. Аўстрыйская рэспубліка зацвердзіла новы герб, на якім адлюстроўваўся аднагаловы арол, увянчаны вежавай каронай, які трымаў у лапах серп і молат, а на грудзях меў шчыток з аўстрыйскімі нацыянальнымі колерамі. Разарваныя ланцугі з’явіліся на гербе пасля вызвалення краіны ад фашызму.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

  • Арол: суверэнітэт Аўстрыі (уведзены ў 1919 г.)
  • Шыльда: эмблема Аўстрыі (з высокага Сярэднявечча, зноў уведзена ў 1915 г.)
  • Вежавая карона: сімвал буржуазіі (уведзены ў 1919 г.)
  • Серп: сімвал сялянства (уведзены ў 1919 г.)
  • Молат: сімвал работнікаў (уведзены ў 1919 г.)
  • Разарваныя ланцугі: напамін пра вызваленне ад нацыянал-сацыялістычнай дыктатуры (дапаўненне 1945 г.)

Палітычна розныя тлумачэнні федэральнага герба выклікалі ў мінулым дыскусіі аб гербе. Але апытанні пацвердзілі, што сімволіка мае шырокае прызнанне. З аднаго боку, герб Рэспублікі тлумачыцца як новы рэспубліканскі сімвал, з іншага боку — як мадыфікаваны стары герб Габсбургаў. Такое выкананне герба неаднаразова разглядалася як рэмінісцэнцыя на двухгаловага арла Габсбургскай манархіі. Паводле гэтага меркавання, «аднагаловасць» (Einköpfigkeit) арла ў сэнсе скасавання левай, «венгерскай» галавы ўказвае на скасаванне ўсходняй часткі імперыі. Дадатак 202 да закона аб дзяржаўным гербе і дзяржаўнай пячатцы Рэспублікі Нямецкая Аўстрыя (1919 г.) ясна сведчыць, што «новы» аўстрыйскі аднагаловы арол не спасылаецца на двухгаловага арла (з 1804 г. габсбургскага, да гэтага — сімвал Свяшчэннай Рымскай імперыі), але грунтуецца на «…сімвале легіёнаў Рымскай рэспублікі». У наступным сказе, аднак, заўважана, што «насельніцтва з усіх іншых знакаў адразу ж разумее і звяртае ўвагу на дзяржаўныя пазнакі. Таму пэўнае падабенства да ранейшага дзяржаўнага герба з’яўляецца пажаданым». Аўстрыйскія федэральныя землі захавалі дарэспубліканскія гербавыя традыцыі. Таксама і чорны арол сам па сабе ніколі не рабіўся аб’ектам дыскусіі. Не знаходзіла гістарычнага абгрунтавання арыентаваная на захад галава арла; у 1919 г. тэматыка канфлікту захаду і ўсходу яшчэ не грала ніякай ролі. Крытыкавалася таксама размяшчэнне на гербе сярпа і молата як сімвалаў, якія могуць разумецца як камуністычныя. Аднак апошнія зазвычай скрыжаваныя, да таго ж, у аўстрыйскім гербе прапанаваная не двайная, а трайная канструкцыя, і серп і молат утвараюць адзіную патройную групу з каронай арла.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]