Ганна Марыя Караца Більт
Ганна Марыя Караца Більт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Anna Maria Corazza Bildt | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 сакавіка 1963 (61 год) |
||||||
Муж | Карл Більт | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, бізнесмен, пісьменніца | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Марыя Караца Більт (швед. Anna Maria Corazza Bildt; нар. 10 сакавіка 1963, Рым, Італія) — шведскі палітык італьянскага паходжання, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2009 года. З 2003 года ўваходзіць у склад Умеранай кааліцыйнай партыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вывучала палітычныя навукі ў Рымскім універсітэце Ла Сапіенца. Таксама вывучала крызіснае кіраванне ва Універсітэце Сан-Дыега і стратэгічнае планаванне ў Калумбійскім універсітэце.
Праходзіла практыку ў ЮНЕСКА, пазней працавала ў італьянскім Міністэрстве замежных спраў, была таксама прадстаўніком АЭСР ў Парыжы. З 1991 года працавала ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе. Да 2001 года вяла дзейнасць у былой Югаславіі. Там яна пазнаёмілася з былым Прэм’ер-міністрам Швецыі і яе будучым мужам Карлам Більтам, які займаў пасаду Вярхоўнага прадстаўніка па Босніі і Герцагавіне.
Пасля працы ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый яна была членам праўлення шведскага Чырвонага Крыжа (2003—2008). Пачала свой уласны бізнэс у Швецыі, у тым ліку ў рамках сваёй кампаніі, якая прадае італьянскую ежу ў інтэрнэце. Уваходзіла ў праўленне Італьянскай гандлёвай палаты ў Швецыі.
Па выніках еўрапейскіх выбараў 2009 года ў Швецыі Ганна Марыя Караца Більт была выбрана ў Еўрапейскі парламент.
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 2 жніўня 2022.