Ганна Фенінгер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Фенінгер Гарналыжнік
Anna Fenninger Altenmarkt-Zauchensee 2011.jpg
Грамадзянства Flag of Austria.svg Аўстрыя
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1989(1989-06-18) (29 гадоў)
Месца нараджэння Зальцбург, Аўстрыя
Рост 166 зм
Вага 64 кг
Кар'ера
Клуб Сцяг Аўстрыі Skiklub Hypo Hallein
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 Супергігант
Срэбра Сочы 2014 гіганцкі слалам
Чэмпіянат свету
Золата Гарміш 2011 Суперкамбінацыя
Срэбра Гарміш 2011 Каманда
Бронза Шладмінг 2013 Гіганцкі слалам
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 11 лістапада 2006 года
 Перамогі на этапах Кубка свету 4
 Лепшае месца ў агульным заліку 3 (2012/13)
 Хуткасны спуск 6 (2010/11)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 6 (2009/10)
 Супергігант 3 (2011/12, 2012/13)
 Гіганцкі слалам 2 (2012/13)
 Слалам 39 (2008/09)
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Хуткасны спуск 0 0 2
 Супергігант 1 4 4
 Гіганцкі слалам 3 2 1
Апошняе абнаўленне: 9 сакавіка 2013

Ганна Фе́нінгер (ням.: Anna Fenninger, нар. 18 чэрвеня 1989, Зальцбург, Аўстрыя) — аўстрыйская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў супергіганце і сярэбраны прызёр у гіганцкім слаламе, чэмпіёнка свету 2011 года ў суперкамбінацыі, пераможца этапаў Кубка свету. 4-разовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Квебеку выйграла два золата (супергігант і камбінацыя) і адно срэбра (хуткасны спуск).

У 2008 годзе ў іспанскай Фармігале зноў заваявала 2 золата (камбінацыя і гіганцкі слалам) і адно срэбра (супергігант) юніёрскага чэмпіянату свету. На наступным чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2009 года ў Гарміш-Партэнкірхене выйграла бронзу ў супергіганце. 7 узнагарод юніёрскіх чэмпіянатаў свету робяць Фенінгер адной з самых тытулаваных спартсменак у гісторыі гэтых турніраў.

У Кубку свету Фенінгер дэбютавала ў 2006 годзе, у студзені 2009 года ўпершыню трапіла ў тройку лепшых на этапе Кубка свету ў супергіганце. 28 снежня 2011 года атрымала сваю першую перамогу, выйграўшы гіганцкі слалам ў Ліенцэ. Лепшым дасягненнем Фенінгер у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца трэцяе месца ў сезоне 2012 /13.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стартавала ў трох дысцыплінах, ні разу не трапіўшы ў лік 15 лепшых: хуткасны спуск — 25-е месца, камбінацыя — 16-е месца, супергігант — 16-е месца.

На чэмпіянаце свету 2011 года ў Гарміш-Партэнкірхене выйграла золата ў суперкамбінацыі (пры гэтым на этапах Кубка свету да таго моманту Ганна ні разу не трапляла нават у тройку лепшых у гэтай дысцыпліне), а таксама срэбра ў камандзе. У 2013 годзе на чэмпіянаце свету ў Шладмінгу стала трэцяй у гіганцкім слаламе.

Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Head.

Ганна на зімовых Алімпійскіх гульнях[правіць | правіць зыходнік]

Алімпійскія
гульні
Хуткасны
спуск
Супергігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя
2010 Ванкувер 25 16 16
2014 Сочы DNF Gold medal icon.svg 8

Перамогі на этапах Кубка свету (5)[правіць | правіць зыходнік]

На 29 снежня 2013 года

Сезон Дата Месца Дысцыпліна
1 2011/12 28 сне 2011 Аўстрыя Ліенц Гіганцкі слалам
2 2012/13 28 сне 2012 Аўстрыя Земерынг Гіганцкі слалам (2)
3 3 сак 2013 Германія Гарміш-Партэнкірхен Супергігант
4 9 сак 2013 Германія Офтэршванг Гіганцкі слалам (3)
5 2013/14 28 сне 2013 Аўстрыя Ліенц Гіганцкі слалам (4)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]