Ганна Хальберг
Ганна Хальберг | |
---|---|
шведск.: Anna Hallberg | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1963 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bengt Eriksson[d] |
Партыя | |
Сайт | regeringen.se/sveriges-r… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Крысціна Элізабет Хальберг (швед. Anna Kristina Elisabet Hallberg, народжаная Эрыксан, Eriksson, нар. 19 лістапада 1963 г., Хёрланд) — шведская жанчына-палітык. Сябра Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Дзеючы міністр знешняга гандлю і адначасова міністр па супрацоўніцтве Паўночных краін у другім кабінеце Лёвена на чале з Стэфанам Лёвенам з 10 верасня 2019 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 19 лістапада 1963 года. Вырасла ў горадзе Трольхетан.
У 1983—1987 гадах вывучала права і дзелавое адміністраванне ў Гётэбаргскім універсітэце.
У 1987—1999 гадах займала розныя пасады ў банку SEB. У 1999—2001 гадах — кіраўнік праекта ў кампаніі Öhman Fondkomission. У 2001—2007 гадах займала кіруючыя пасады ў SEB Private Banking. У 2007—2012 гадах — фінансавы дырэктар дзяржаўнай кампаніі па суфінансавання бізнесу Almi Företagspartner. У 2009—2019 гадах — член праўлення кампаніі Atrium Ljungberg. У 2010—2017 гг. — член праўлення Заходняга інстытута. У 2013—2018 гадах — выканаўчы віцэ-прэзідэнт дзяржаўнай кампаніі Almi Företagspartner. У 2016—2018 гадах — член праўлення кампаніі Partnerinvest Norr. У 2017—2019 гадах — дырэктар кампаніі Lifco і член праўлення Сярэдне-Шведскага ўніверсітэта.
10 верасня 2019 года атрымала партфель міністра знешняга гандлю і адначасова партфель міністра па супрацоўніцтве Паўночных краін у другім кабінеце Лёвена.
Жыве ў Стакгольме. Замужам. Мае двух дзяцей.